Рыгор Засім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Засім.

Рыго́р Іва́навіч За́сім (1894, Плябанцы Пружанскага павету, Расейская імпэрыя1971) — удзельнік барацьбы за ўстанаўленьне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1894 року ў вёсцы Плябанцы Пружанскага павету Расейскай імпэрыі.

Узначаліў падпольны рэўкам на Пружаншчыне з моманту яго стварэньня ў красавіку 1920 року. Рэўкам займаўся выданьнем і распаўсюджаньнем нелегальнай літаратуры, правядзеньнем дывэрсыйных актаў, усталяваў сувязь з падпольнымі бальшавіцкімі арганізацыямі Берасьця, Горадні, Кобрыню, Беластоку. У траўні 1920 року быў арганізаваны партызанскі атрад, які змагаўся разам з Чырвонай арміяй супраць польскіх войскаў. З 28 ліпеня 1920 року — старшыня Пружанскага павятовага рэўкаму.

Пасьля адыходу тэрыторыі Пружанскага павету да Польшчы ў 1921 року жыў і працаваў у м. Горлаўка на Данбасе.

Памёр у 1971 року.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Рыгора Засіма названая вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Засим Григорий Иванович // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 229. — 30 000 ас.
  • Іх імёнамі названы вуліцы горада. Біябібліяграфічны краязнаўчы даведнік / Складальнік В. І. Берднік. — Пружаны: Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма, 2007. — 15 ас.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 66.