Рыгор Пукст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Пукст
Рыгор Канстантынавіч Пукст
Дата нараджэньня 27 лістапада 1900
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Гомель
Дата сьмерці 11 лістапада 1960
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Менск
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Месца працы
Дзеці Яўген Рыгоравіч Пукст[d]
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР

Рыгор Канстантынавіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Менск) — беларускі савецкі кампазытар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1955).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Маскоўскую кансэрваторыю (1928), з 1929 выкладаў у Омскім музтэхнікуме, у 1932 пераехаў у БССР.

Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, з 1945 — у Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, музычнай вучэльні і музычнай школе ў Менску. З 1952 — хормайстар, пасьля мастацкі кіраўнік музычнага вяшчаньня Беларускага радыё.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар опэраў «Машэка» (1945, па паэме Я. Купалы «Магіла льва»), «Марынка» (1955), «Сьвіцязянка», 6 сымфоніяў, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай «Перапёлачкі» (1947). Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спэктакляў.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Журавлёв Д. Г. К. Пукст. — Мн.: 1963.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]