Рыгор Хадкевіч
| Рыгор Хадкевіч | |
Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX ст. на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка |
|
Герб «Касьцеша» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1513 |
| Памёр: | 12 лістапада 1572 |
| Род: | Хадкевічы |
| Бацькі: | Аляксандар Хадкевіч Васіліса з Галоўчынскіх |
Рыгор Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572 або 19 лістапада 1573) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы вялікі літоўскі (1544—1559), ваявода віцебскі (1554—1555) і кіеўскі (1555—1559), кашталян троцкі (1559—1664) і віленскі (з 1564), адначасна гетман польны (1561—1566) і вялікі літоўскі (з 1566). Заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.
Трымаў Ковенскае, Магілёўскае, Гарадзенскае і Тыкоцінскае староствы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Гераніма і Юрыя.
Зь сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады. Як прыхільнік самастойнасьці Вялікага Княства, у знак пратэсту супраць Люблінскай уніі (1569) адмовіўся ад дзяржаўнай дзейнасьці[1]. Быў супраціўнікам Радзівілаў[1].
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. У бітве на Уле (1564) камандаваў коньніцай, якая першай ударыла на ворага, а потым прасьледаваў рэшткі супраціўніка ў дарозе на Полацак.
У 1568 року заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павету (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасьць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, уцекачы ад перасьледу з Маскоўскай дзяржавы. У Заблудове яны надрукавалі «Эвангельле вучыцельнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), які ўпрыгожылі гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо безь Пятра Мсьціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у Заблудаве «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 року адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукаваньня.
Дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле ягонай волі, пахаваны ў катакомбах Дабравешчанскай царквы ў Супрасьлі.
У шлюбе з Кацярынай Вішнявецкай меў сыноў Андрэя і Аляксандра (іх настаўнікам быў вядомы ў той час паэт Я. Мыліюс), а таксама дачок Аляксандру і Ганну.
| Папярэднік Мікалай Радзівіл «Руды» |
Гетман вялікі літоўскі 1566—1572 |
Наступнік Мікалай Радзівіл «Руды» |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 709.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рыгор Хадкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||