Рыдыгеры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рыдыгеры | |
| von Rüdiger, von Rüdinger | |
герб Рыдыгераў
|
|
| Краіна паходжаньня: | Курляндыя |
| Тытул: | шляхта, графы |
| Прызнаныя ў: | Швэцыя, ВКЛ, Польшча, Расея |
| Першы з роду: | Генрых Нікаляўс (Нільс) Рудынгер (? — 1711) |
Рыдыгеры (Рудыгеры, Рудынгеры; па-расейску: Ридигеры, Рюдигеры, Рюдинги, па-нямецку: von Rüdiger, von Rüdinger) — шляхецкі род нямецкага (курляндзкага) паходжаньня. Быў набілітаваны ў Швэцыі, ВКЛ, Польшчы й Расеі. Некаторыя прадстаўнікі роду карысталіся графскім тытулам. Паходзяць ад Генрыка Нікаляўса Рыдыгера, у 1681—1693 капітана швэдзкіх фартэцыяў у інфлянцкім Дзюнамюндэ (цяпер частка Рыгі — Даўгаўгрыва, дзе Дзьвіна ўпадае ў Балтыйскае мора), які ў 1695 атрымаў шляхецта ў Швэцыі. Напачатку вызнавалі лютэранства, пасьля пачалі пераходзіць у праваслаўе.
Радавод [рэдагаваць]
Генрых Нікаляўс (Нільс) Рудынгер (? — 1711) ж. — (1696, Рыга) Крыстына Элізабэт фон Вікедэ(н) (1680—1721).
- Пэтэр Рудынгер, капітан, інфлянцкі памешчык (Пандзімыйс у вёсцы Кааркюла ля Тырвы). 3ж — ад 1752 Элізабэт Візнэр, д. інфлянцкага пастара.
- Карл Магнус Рудынгер (1753—1821, Гапсала, сучасны Гаапсалу, Эстонія), генэрал-маёр, таемны дарадца, Выбарскі губэрнатар, сябар Эстляндзкага рыцарства. ж. — (1779, Санкт-Пецярбург) Шарлёта Маргарэта баранэса фон Мальтыц (1758—1786, Санкт-Пецярбург), д. егера двору імпэратрыцы Кацярыны ІІ.
- Фрыдрых (Фёдар) Вільгельм Рудыгер (1780, Санкт-Пецярбург — 1840), інспэктар кашараў Праабражэнскага палку, палкоўнік, прыняў праваслаўе, ж. — Зоф’я Дарота (Дар’я Фёдараўна) Яжэмбская, д. імпэратарскага двору прыдворнага (агулам мелі сямёра дзяцей)
- Ягор (Георгі) Рудыгер (1811—1848), ж. — Маргарыта Фёдараўна Гамбургер.
- Аляксандар Рудыгер (1844—1877), ж. — Аўгіньня Германаўна Гізэці (? — 1905)
- Аляксандар Рудыгер (1870—1929), выехаў у 1917 зь Петраграду ў Эстонію (Гаапсалу), ж. — Агляіда Юльеўна фон Бальц (1870—1956) (агулам мелі чацьвёра дзяцей)
- Міхаіл Рыдыгер (1902—1962) протаярэй Казанскае царквы ў Таліне, вучыўся ў Імпэратарсай вучэльні правазнаўства, працаваў на фанэрнай фабрыцы Лютэра галоўным бухгальтарам аддзелу, сьвятар ад 1940, ж. — з 1926 Алена Іосіфаўна Пісарава (1902—1959), д. палкоўніка царскае арміі, растралянага бальшавікамі ў Тэрыёках (сучасны Зеленагорск, Ленінградзкая вобласьць, Расея)
- Аляксей Рыдыгер (23 лютага 1929, Талін — 5 сьнежня 2008, Масква), Патрыярх Маскоўскі й усяе Русі Алексей ІІ.

Выбітныя прадстаўнікі [рэдагаваць]
- Фёдар Рыдыгер (1783—1856) — граф, расейскі генэрал ад кавалерыі
- Аляксей ІІ Рыдыгер (1929—2008) — патрыярх Маскоўскі й Усяе Русі ў 1989—2008.