Рыжкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыжкавічы
трансьліт. Ryžkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Сельсавет: Старашклоўскі
Насельніцтва
колькасьць: 566 чал. (2008)
колькасьць двароў: 239
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213002
СААТА: 7258828121
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′6″ пн. ш. 30°18′40″ у. д. / 54.185° пн. ш. 30.31111° у. д. / 54.185; 30.31111Каардынаты: 54°11′6″ пн. ш. 30°18′40″ у. д. / 54.185° пн. ш. 30.31111° у. д. / 54.185; 30.31111
Рыжкавічы на мапе Беларусі ±
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы

Ры́жкавічы[1] — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, колішняя цэнтральная сядзіба калгасу імя Леніна, цяпер у складзе Шклова. Рыжкавічы зьяўляліся цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Рыжкавічы вядомая ад XVI стагодзьдзя. Некалі тут беларускія магнаты Хаткевічы пабудавалі кляштар дамініканаў. Была тут і ўніяцкая царква Пятра й Паўла, якую зьнішчылі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Рыжкавічах было габрэйскае гета, якое фашысты зьнішчылі пры канцы 1941 году. Памятнага знаку пра зьнішчаных габрэяў у вёсцы й Шклове няма.

14 сьнежня 2007 году, разам зь вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек
  • 1999 год — 587 чалавек

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калгасу імя Леніна, партаргам якога ў 1980-я гады быў Аляксандар Лукашэнка, ужо даўно няма. У сярэдзіне дзевяностых ён заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў намесьнікам старшыні калгасу імя Леніна й партаргам Аляксандар Лукашэнка. Дагэтуль тут жыве ягоная жонка Галіна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 332
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]