Рымскі дагавор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ры́мскі дагаво́р — міжнародны дагавор, падпісаны ў 1957 годзе ФРГ, Францыяй, Італіяй, Бэльгіяй, Нідэрляндамі і Люксэмбургам аб ліквідацыі ўсіх перашкод на шляху свабоднага перамяшчэньня людзей, тавараў, паслуг і капіталу.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскі дагавор 1957 стаў дакумэнтам, які заклаў падмурак для Эўрапейскага эканамічнага супольніцтва. Акрамя таго, 25 сакавіка 1957 году тымі ж дзяржавамі быў падпісаны яшчэ адзін Рымскі дагавор, які заклаў падмурак функцыянаваньня Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі.

У сучасным выглядзе Рымскі дагавор складаецца з 6 частак (314 артыкулаў). У першай частцы устаноўлены прынцыпы функцыянаваньня Эўрапейскай супольнасьці; другая частка рэгулюе пытаньні грамадзянства; трэцяя — вызначае асноўныя кірункі палітыкі супольнасьці (напр. Эўрапейскі парлямэнт, Рада міністраў Эўрапейскага зьвязу, Эўрапейская камісія, Эўрапейская падліковая палата, Эўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт, Камітэт рэгіёнаў, Эўрапейскі інвэстыцыйны банк); чацьвёртая частка рэгулюе пытаньні асацыяцыі зь іншымі краінамі і тэрыторыямі; пятая частка вызначае інстытуты супольнасьці; шостая частка ўключае агульныя і заключныя палажэньні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]