Рынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рынак у Гвадаляхары, Мэксыка
Рынак у Сынгапуры

Ры́нак (у эканамічнай тэорыі) — сукупнасьць эканамічных зносінаў паміж суб’ектамі рынку з нагоды руху тавараў і грошай, якія засноўваюцца на сузгоднасьці, эквівалентнасьці й канкурэнцыі.

Функцыі рынку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да функцыяў рынку належаць:

  • інфармацыйная — рынак дае ягоным удзельнікам інфармацыю пра неабходную колькасьць тавараў і паслугаў, іхнім асартымэнце й якасьці;
  • пасрэдніцкая — рынак выступае пасрэднікам паміж вытворцам і спажыўцом;
  • коштаўтваральная — кошт складаецца на рынку на падставе ўзаемадзеяньня попыту й прапановы, з улікам канкурэнцыі;
  • рэгулявальная — рынак прыводзіць у раўнавагу попыт і прапанову;
  • стымулявальная — рынак заахвочвае вытворцаў ствараць патрэбныя грамадзтву эканамічныя выгоды з найменшымі выдаткамі й атрымліваць дастатковы прыбытак