Рыская хартыя (2000)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ры́ская ха́ртыя аб аўтэнты́чнасьці і гістары́чнай рэканстру́кцыі ў адно́сінах да культу́рнай спа́дчыны.

На Рыскай канфэрэнцыі, што адбылася ў кастрычніку 2000 году, прысутнічалі дэлегацыі з Эстоніі, Латвіі, Летувы, Беларусі,Украіны, Канады, ЗША, Вялікабрытаніі, а таксама прадстаўнікі Рады ІККРОМ. На канфэрэнцыі разглядаліся пытаньні аўтэнтычнасьці і гістарычнай рэканструкцыі ў адносінах да культурнай спадчыны. Арганізатарамі канфэрэнцыі выступілі ІККРОМ, Латвійская Нацыянальная камісія ЮНЭСКО і Латвійская дзяржаўная Камісія па ахове культурнай спадчыны пры супрацоўніцтве з Камітэтам па Сусьветнай спадчыне і Галоўным культурным фондам Латвіі.

Рыская хартыя, як і Нерынская рэзалюцыя былі ўкладзены з улікам спэцыфікі беларуска-прыбалтыйскага рэгіёну: адпаведнымі традыцыямі вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, дойлідзтва, прыродна-кліматычыныя ўмовы, гістарычныя працэсы, што ў сукупнасьці паўплывалі на захаваньне і тэхнічны стан горадабудаўнічых і архітэктурных помнікаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]