Рытміка (літаратуразнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ры́тміка — разьдзел вершазнаўства, які вывучае рытмічныя асаблівасьці верша як моўнай сыстэмы (асноўныя і дапаможныя рытмастваральныя кампанэнты, сыстэму паўтораў, паўзаў і г. д.), зьмястоўнасьць вершаванага рытму, займаецца параўнальным дасьледаваньнем рытму ў вершаваных творах розных літаратурных стыляў і напрамкаў. Рытм — адна з самых істотных асаблівасьцей літаратурнага твору, і ўвасабляецца ён у больш-менш раўнамерным паўтарэньні асобных кампанэнтаў мастацкага тэксту праз пэўныя прамежкі (аповед і паказ учынкаў, напружанае і аслабленае дзеяньне, трагічныя і камічныя сцэны, мэтафорыка і аўталёгія і г. д.). Рытм — галоўная прымета верша.

Рытміка цесна зьвязаная зь іншым разьдзелам вершазнаўства — мэтрыкай. У беларускім вершазнаўстве канкрэтным аналізам рытмікі ўпершыню заняўся М. Багдановіч. У 70-я гады XX ст. пашырэньне набыў статыстычны мэтад дасьледаваньня рытмічных зьяваў беларускага верша. Аднак грунтоўнае дасьледаваньне рытмікі беларускага верша па сутнасьці толькі пачынаецца.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]