Рыцар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Экспанат рыцара у Нац. музэі гісторыі Беларусі

Рыцар (па-нямецку: Ritter, па-лацінску: miles, caballarius, па-француску: chevalier, па-ангельску: knight, па-італьянску: cavaliere, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Эўропе.

Рыцарства, як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе, паўстала ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў.

Пад уплывам царквы і паэзіі яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненьне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над коньніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэньне сталага войска ператварылі фэадальнае рыцарства да канца сярэднявечча ў палітычнае саслоўе нетытуляванага дваранства.

Рыцарскія годнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статуэтка рыцара.

Рыцарскія годнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • мужнасьць (pronesse)
  • адданасьць (loyaute)
  • шчодрасьць (largesse)
  • разважлівасьць (le sens, у сэнсе ўмеранасьці)
  • вытанчаная таварыскасьць, куртуазнасьць (courtoisie)
  • пачуцьцё гонару (honneur)

Рыцарскія запаведзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • быць верным хрысьціянінам
  • ахоўваць царкву і Эвангельле
  • абараняць слабых
  • любіць Радзіму
  • быць мужным у бітве
  • падпарадкоўвацца і быць адданым сэньёру
  • казаць праўду і трымаць сваё слова
  • аберагаць чысьціню нораваў
  • быць шчодрым
  • дужацца са злом і абараняць дабро, і г. д.

Сымбалізм рыцарства у геральдыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява турніру. Вальтар фон Клінген (Codex Manesse)

Высакародны рыцар лічыў за ганьбу для сябе ваяваць пешым, уяўляў сябе альбо вершнікам у баявых дасьпехах (як, напрыклад, на гербе Пагоня ), альбо, замест гэтага, зьмяшчаў на свой герб падкову – самую паважаную і любімую славянінам эмблему. Крыж — таксама сымбаль высакароднага рыцарства, але калі падкова ўказвае на баявое значэньне, то крыж – на рэлігійнае значэньне рыцара. Крыж – перамога крыжа над месяцам (сымбалем паганства, татараў), перамога, атрыманая мячом, і ўзнагарода, якая чакала на нябёсах кожнага, хто выканаў на зямлі волю Бога. Такім прыкладам можа служыць герб Любіч, альбо герб старажытнага шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх.

Замкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XIIXIV стст. З адміраньнем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у злачыньніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабаваньня прыежджых суседзяў. Рудольфу Габсбурскаму прыналежыць гонар зьнішчэньня ў Нямеччыне вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.

Узбраеньне і тактыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узбраеньне рыцара. Metropolitan Museum of Art, Нью-Ёрк

У XIXII стст. рыцараў абараняла толькі кальчуга. У XIII ст. зьяўляюцца нагруднікі і карсэт. Кожны цяжкаўзброены рыцар браў з сабою трох коняў і аднаго, дзьвух альбо трох парабкаў (збраяносцаў).

Звычайным пастраеньнем для атраду рыцараў сярэднявечча быў «клін», які мог налічваць ад некалькі сотняў да некалькі тысяч. Перад бітвай войскі выстройваліся ў тры баявыя лініі, адна за другой, а кожная баявая лінія распадалася на «кліны», і мела цэнтар і два крыла.

У сувязі з ваенным бытам рыцараў у Францыі зьявіліся рыцарскія турніры, якія хутка распаўсюдзіліся затым у Нямеччыне, Англіі і іншых краінах Эўропы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
  • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
  • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
  • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
  • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рыцарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў