Рыціна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рыціна (па-чэску: Rytina, па-расейску: Гравюра ад францускага graver — выразаць, ствараць рэльеф) — від графічнага мастацтва, стварэньне выяваў, якія можна дубляваць кантактным друкам з рельефных паверхняў ці праз трафарэт. Кожны адбітак лічыцца аўтарскім творам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Клясыфікацыя
У залежнасьці ад матэрыялу формы выдзяляюць некалькі відаў рыціны — рыціна на метале, лінагравюра, ксілаграфія, літаграфія, гравюра на картоне, воску і г. д.
У залежнасьці ад спосабу апрацоўкі формы рыціна на метале яшчэ разьдзяляецца на віды: гравюра разцом на медзі, афорт, мецца-цінта, аквацінта, сухая ігла і інш. Для стварэньня рельефа ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца або механічны спосаб (разьба іглой, разцом і да т. п.), або хімічны (траўленьне кіслатой).
[рэдагаваць] Вядомыя мастакі, якія рабілі рыціны
- Альбрэхт Дзюрэр (1471 – 1528)
- Францішак Скарына (1490 - 1551)
- Ўільям Хогарт (1697 – 1764)
[рэдагаваць] Літаратура
- A. Gross (1970). Etching, Engraving, and Intaglio Printing.
- G. Duplessis (1989). Wonders of Engraving.
- Гравюры Францыска Скарыны = Гравюры Франциска Скорины / Навук.рэд.А.I.Жураускi i iнш.;Уступ.артыкул Л.Баразны. - Менск: Беларусь, 1972. - 42с.
- Агіевіч, Уладзімір Уладзіміравіч. Сімволіка гравюры Скарыны / У.У.Агiевiч;НАН Беларусi. - Менск: Бел.навука, 1999. - 320с. - ISBN 985-08-0303-7
- Шматаў, Віктар Федаравіч. Беларуская кніжная гравюра ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў / АН БССР,Ін-т маст.,этнаграфіі і фальклору
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Спасылкі на тысячы фатаграфій рыцін з розных музэяў у інтэрнэце
- Азначэньне Рыціны(гравюры) на Slounik.org
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме:
«Рыціна»

