Рычард Ніл Фрымэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рычард Ніл Фрымэн
Дата нараджэньня 1840[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 чэрвеня 1904(1904-06-24)[2]
Занятак архітэктар
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, 1900 год

Ры́чард Ніл Фры́мэн (па-ангельску: Richard Knill Freeman, 1840, Лёндан — 1904[3]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар'еру ў Дэрбі і затым пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[3]. Працаваў у віктарыянскім гатычным стылі[4]. Усяго ён праработаў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову зь якіх захаваліся прынамсі часткова[5]. Сярод ягоных працаў — цэрквы, музэі, дамы, рэстаўрацыі, школы, музэі[6].

У 1874 годзе Фрымэн спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе ўзьвёў будынак Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музэю навук і мастацтва ў Дубліне (Нацыянальнага музэю Ірляндыі) «за дызайн будынку чатырохкутнай формы з мансардавым дахам»[7]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве англіканскую царкву Сьвятога Андрэя, «тыповую ангельскую царкву ў віктарыянскім стылі»[6].

Царква сьвятой Троіцы ў Блэкпуле і Царква сьвятога Ляўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[8]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву сьвятой Маргарыты ў Голінгсвудзе, рэстаўраваў у Ўоркслі і спраектаваў лякарню[3].

Фрымэн уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (па-ангельску: Manchester Society of Architects) і быў ягоным прэзыдэнтам у 1890-91 гады[5].

Сын Фрымэна, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам «Freeman & Son» ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькаўскі стылі[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Richard Knill Freeman // Dictionary of Scottish Architects (анг.)
  2. ^ Richard Knill Freeman // Эўрапейская тэатральная архітэктура (анг.)Arts and Theatre Institute.
  3. ^ а б в Transactions of the Lancashire and Cheshire Antiquarian Society, Volume 22. — 1905. — С. 228.
  4. ^ Provisional List of Buildings. David French. Праверана 3 March 2011 г.
  5. ^ а б в David French Richard Knill Freeman. David French. Праверана 3 March 2011 2009 г.
  6. ^ а б History of St Andrew's. St Andrew's Anglican Church Moscow. Праверана 3 March 2011 г.
  7. ^ Freeman, Richard Knill. Dictionary of Irish Architects. Праверана 3 March 2011 г.
  8. ^ 1985 – Church of St Lawrence, Barton, Preston, Lancashire. Archiseek (2011). Праверана 3 March 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рычард Ніл Фрымэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў