Рычард Фрэнсіс Бэртан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рычард Фрэнсіс Бэртан | |
| Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1821 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Торкі, Ангельшчына |
| Падданства | |
| Дата сьмерці | 20 кастрычніка 1890 |
| Месца сьмерці | Трыест, Аўстра-Вугоршчына |
Капітан сэр Рычард Фрэнсіс Бэртан (па-ангельску: Richard Francis Burton; 19 сакавіка 1821, Торкі — 20 кастрычніка 1890, Трыест) — брытанскі вандроўнік, пісьменьнік, мовазнавец, перакладчык, этнограф, дыплямат. Здабыў славу сваімі дасьледаваньнямі Азіі і Афрыкі і выключным веданьнем розных моваў і культураў. Паводле некаторых зьвестак, Бэртан валодаў дваццацьцю дзевяцьцю мовамі, прычым розных моўных сем’яў. Пераклаў на ангельскую казкі «Тысячы і адной ночы», а таксама Камасутру. Бэртана неаднаразова цытаваў у сваіх творах Х. Л. Борхэс.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рычард Фрэнсіс Бэртан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Complete Works of Richard Burton at burtoniana.org. Includes over 200 of Burton's journal and magazine pieces.