Рыяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рыяна
Робін Рыяна Фэнці
Рыяна у 2011 годзе
Рыяна у 2011 годзе
Дата нараджэньня 20 лютага 1988
Месца нараджэньня Барбадас
Краіна ЗША
Прафэсіі музыка, аўтар песень, акторка, прадусар
Інструмэнты вакал
Жанры поп, R&B, рэгі, дэнсхол
Лэйблы Def Jam, SRP, Roc Nation
http://rihannanow.com/

Рыяна (па-ангельску: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці па-ангельску: Robyn Rihanna Fenty, нараділася 20 лютага 1988 году, Барбадас) — барбадаская R&B сьпявачка й акторка, якая нарадзілася ў Барбадасе й у 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб пачаць кар'еру сьпявачкі пад кіраўніцтвам прадусара Эвана Роджэрза. Пасьля яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасьля праслухоўваньня перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[1].

У 2005 годзе Рыяна выпусьціла сваю дэбютную працу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзесятку лепшых альбомаў Billboard 200, а сынгл «Pon De Replay» меў посьпех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, сьпявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максымуму ў лепшай пяцёрцы альбомнага чарта Billboard, гэтак жа кампазыцыя «SOS» стала першым сынглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры хіт-сынгла «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», «Don't Stop the Music »і атрымаў 9 намінацыяў на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Лепшае сумеснае выкананьне (вакал/рэп) за песьню «Umbrella» пры ўдзеле рэпера Jay-Z. Ейны чацьвёрты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 году, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Reid, Shaheem; Paco, Matt. "Jay-Z's Picks: Teairra Mari, Rihanna and Ne-Yo". MTV News.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рыянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў