Рэакцыя Каніцара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэакцыя Каніцара — рэакцыя дыспрапарцыянаваньня альдэгідаў, якія не зьмяшчаюць вадароду ў α пазыцыі ў дачыненьні да карбанільнай групы. Названая ў гонар Станіслава Каніцара.

Станіслаў Каніцара першым правёў гэта ператварэньне ў 1853 годзе, атрымаўшы бэнзойную кіслату і бэнзілавы сьпірт пры апрацоўцы бэнзойнага альдэгіда карбанатам калія. Прадуктам акісленьня зьяўляецца карбоновая кіслата, прадуктам аднаўленьня — сьпірт. Для альдэгідаў, якія маюць атам вадароду ў α пазыцыі па дачыненьні да карбанільнай групы (RC H R'CHO) пераважная рэакцыя альдольнай кандэнсацыі.

The Cannizzaro reaction