Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэал Бэтыс (па-гішпанску: Real Betis) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў горадзе Сэвільля. Каманда гуляе на стадыёне «Бэніта Вільлямарын», што месьціць 56 432 чалавекі. Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны. Клюб ёсьць першым клюбам рэгіёну, хто перамог у чэмпіянаце Гішпаніі ў 1935 годзе. Акрамя таго клюб двойчы перамагаў у розыгрышы Кубка Гішпаніі ў 1977 і 2005 гадох.
Кароль Гішпаніі Хуан-Карлас I і ягоны сын прынц Фэліпэ дэ Бурбон зьяўляюцца ганаровымі чальцамі клюбу. Клюб мае гістарычнае суперніцтва зь іншым клюбам з гораду «Сэвільляй». Дэвіз каманды: «Няхай жыве Бэтыс нават тады, калі яны атрымоўваюць паразу!»[1].
Назва клюбу паходзіць ад лацінскае назвы ракі Гвадалквівір, якая зьяўляецца асноўнай рачной магістральлю аўтаномнай супольнасьці Андалюсіі, якая ў старажытнасьці ўваходзіла ў склад рымскай правінцыі Бэтыка, тэрытарыяльна адпавядаючы сучаснай Андалюсіі й часткова займалай тэрыторыі Эстрэмадуры й партугальскай правінцыі Алентэжу. Першапачаткова «Бэтыс» абапіраўся на падтрымку як прадстаўнікоў ніжэйшых слаёў грамадзтва, гэтак і арыстакратычнай праслойкі.
«Бэтыс» мае даўняе суперніцтва са сваімі суседзямі з «Сэвільлі». Усяго ў гісторыі было зафіксавана 114 афіцыйных сустрэчы паміж гэтымі камандамі й у 45% матчаў перамгоу атрымлівалі гульцы «Сэвільлі», у той час, як футбалісты «Бэтысу» маюць на сваім рахунку 31% сустрэч.
Па стане на 31 студзеня 2013 году
Рэал Бэтыс Сэвільля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў