Рэгбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Rugby tackle cropped.jpg

Рэгбі (па-ангельску: rugby football, альбо rugby) – спартовая камандная гульня з авальным мячом, які гульцы кожнай з каманд, перадаючы адзін аднаму рукамі й нагамі, стараюцца прызямліць яго ў заліковай зоне за брамай праціўніка ці забіць яго ў H-падобную браму. Мяч павінен праляцець над бэлькай брамы.

У 19001924 гадох рэгбі ўваходзіў у афіцыйную праграму Алімпійскіх гульняў. На 121-й сэсыі МАК у Капэнгагене было вырашына ўключыць варыянт рэгбі пад назвай рэгбі-7 у праграму Алімпіады-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.

Гісторыя рэгбі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што рэгбі зьявіўся ў 1823 годзе, калі нехта Ўільям Ўэб Эліс падчас гульні ў футбол у школе Рэгбі (ці Рагбі) узяў мяч у рукі й пабег зь ім да брамы суперніка. Аднак дакладных правілаў на той момант не было (як і ў звычайным футболе), каманды перад гульнёй кожны раз аб іх дамаўляліся. Калі ў 1863 годзе была створана ангельская Футбольная Асацыяцыя, яна забараніла браць мяч у рукі й спрабаваць адабраць яго ў суперніка. Гэтак гульня была падзелена на дзьве — рэгбі й футбол. Менавіта па гэтай прычыне звычайны футбол цяпер часам называюць association football.

У 1871 годзе быў створаны «Зьвяз футбола рэгбі» (RFU, Rugby Football Union), які й на сёньня кантралюе рэгбі ў Ангельшчыне, а ў 1886 годзе — «Міжнародны зьвяз рэгбі» (IRB, International Rugby Board).

Першы міжнародны матч быў згуляны 27 сакавіка 1871 года ў Эдынбурге паміж камандамі Ангельшчыны й Шатляндыі. У хуткім часе рэгбі распаўсюдзіўся й ў іншыя краіны, у асноўным у калёніі й дамініёны Брытанскае імпэрыі, як то Аўстралія, Новая Зэляндыя, ПАР. У Паўночнай Амэрыцы з рэгбі зьявіліся амэрыканскі й канадзкі футбол.

Напрыканцы XIX стагодзьдзя зьявіўся разрыў паміж поўначу Ангельшчыны, дзе ў рэгбі гулялі ў асноўным працоўныя й мяшчане, і поўднем, дзе гульня была прывілеем джэнтэльмэнаў. Галоўным пытаньнем сталася магчымасьць станавіцца прафэсіяналамі, атрымоўваць грошы за гульню. У выніку 29 жніўня 1895 года ў Гадэрсьфілдзе быў створаны «Паўночны зьвяз рэгбі» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да гэтага зьвязу дазвалялася мець у сваім складзе прафэсійных гульцоў. Правілы самой гульні былі трохі зьменены, і ў 1901 годзе была сфармавана Паўночная рэгбійная ліга. Новая гульня атрымала назоў рэгбі-ліг (ці рэгбі-13, па колькасьці дазволенных гульцоў, якія могуць знаходзіцца на полі ад каманды). «Стары» рэгбі сталі называць рэгбі-юніён, каб пазьбегнуць блытаніны. Рэгбі-юніён быў папулярны на поўдні Ангельшчыны, а таксама ў Шатляндыі й Валіі.

Аматарскі статус рэгбі-юніён заўсёды выклікаў шмат спрэчак. Рэгулюючыя ворганы ўсяляк стараліся падтрымаць яго, і любое зьяўленьне на полі разам з гульцамі прафэсіяналамі магло прывесьці да дыскваліфікацыі ці нават да забароны зьяўленьня на матчах у якасьці гледача. Тым ня менш даволі часта вядучых гульцоў абвінавачавалі ў тым, што яны атрымоўваюць грошы за гульню, і, як сьцьвярджалася, даволі не маленькія. Шмат хто з добрых гульцоў пераходзілі ў рэгбі-ліг. У выніку ў 1995 годзе было вырашына зрабіць рэгбі-юніён прафэсійным відам спорта, што прывяло да рэзкага ўзроста папулярнасьці гэтага віда рэгбі. Часткова гэта было зьвязана з прытокам грошай у спорт за кошт рэклямы, тэлетрансьляцыяў і гэтак далей. Як лічыцца, гэта прывяло да павілічэньня якасьці гульні, але павялічыла разрыў паміж заможнымі клюбамі, дзе рэгбі вельмі папулярны (Ангельшчына, Францыя, Італія, Аўстралія, Новая Зэляндыя, ПАР), і беднымі, дзе мае няшмат прыхільнікаў (Румынія, Грузія, Самоа, Намібія).

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пункты ў рэгбі можна набраць наступным чынам:

  • Спроба (5 пунктаў) — гулец каманды, якая нападае, заносіць мяч у заліковую зону, якая знаходзіцца паза межамі лініі брамы суперніка, і кранае ім зямлю.
  • Рэалізацыя (2 пункты) — любы гулец каманды, якая зьдзейсьніла спробу, усталёўвае мяч у любой кропке насупраць таго месца, дзе была зроблена спроба, і б'е яго ў браму. Калі мяч патрапіў над бэлькай і паімж вэртыкальнымі шэстамі спроба лічыцца рэалізаванай. Гульцы суперніка павінны знаходзіцца ў сваёй заліковай зоне.
  • Капны удар (3 пункты) — пры некаторых парушэньнях правілаў судзьдзя можа прызначыць пэнальці. Калі каманда, якая атрымала гэтае права, вырашае прабіць яго, то мяч усталёўваецца ў кропке, дзе правілы былі парушаны, і адзін з гульцоў б'е мяч у браму.
  • Дроп-гол (3 пункты) — любы гулец, калі знаходзіцца ў гульне, мае права прабіць па браме. Каб гэта зьдзейсьніць трэба выпусьціць мяч з рук, і, калі ён дакранецца да зямлі, ударыць па яму (удары па браме з рук забаронены). Такія ўдары можна рабіць і пры рэалізацыі й пэнальці, але звычайна ў такіх сытуяцыях яны не ўжываюцца.

Ход гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку праводзіцца жараб'ёўка. Каманда, якая перамагла ў ёй, мае права першай прабіць па мячу ці адмовіцца ад гэтага замест чаго выбраць бок, на якім яна будзе пачынаць у першым тайме. Гульня пачынаецца дропам, ці ударам з адскоку на бок суперніка. Мяч павінен прасунуцца ўглыб поля не менш за 10 мэтраў. Гулец з мячом мае права бегчы зь ім у любым напрамку, біць яго ці перадаваць чальцам сваёй каманды, апошняе толькі назад ці паралельна да брамы. Калі гулец будзе прыпынены з дапамогай захопу (па-ангельску: tackle) і паваліцца на зямлю, ён павінен адпусьціць мяч, а калі ён яшчэ не ўпаў, то перадаць іншаму гульцу. Гулец,які зьдзейсьніў захоп, таксама павінен адпусьціць суперніка й не мае права ўступаць у гульню, пакуль не ўстане на ногі.

Рак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы гулец, які падбег да мячу, можа яго падабраць, аднак часьцяком адразу два гульцы аказваюцца на мячы адначасова. Тады яны становяцца адзін насупраць аднаго й спрабуюць нагой адкаціць мяч назад камусьці з гульцоў сваёй каманды. Гэта апэрацыя называецца рак (па-ангельску: ruck). Іншыя гульцы могуць далучыцца да рака, пры гэтым яны павінны наблізіцца да яго ззаду, з боку сваёй брамы, і абхапіць тулава аднаго са сваіх гульцоў, які ўдзельнічае ў розыгрышу рака. У раке нельга браць мяч у рукі, талачыць гульцоў,які ляжаць на полі, вяртаць мяч у рак, які выйшаў зь яго, наўмысна падаць а зямлю. Звычайна па-за ракам стаіць скрам-хаў (паўабаронца сутычкі), які імкнецца падхапіць мяч, што выйдзе з рака.

Мол[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі гулец з мячом не паваліўся на зямлю, а быў затрыманы, гэта значыць захоплены за тулава гульцамі іншай каманды, і адзін ці некалькі гульцы спрабуюць праціснуць супернікаў назад, ствараецца мол (па-ангельску: maul). Як і ў сытуацыі з ракам, да молу можна далучацца толькі ззаду. У моле забаронена блякаваць мяч, таксама не дазваляецца грубая гульня. Разбураць мол не забаронена, але пры гэтым не дазваляецца грубая гульня. Мол лічыцца скончыным, калі гулец з мячом пакінуў яго, калі мол зайшоў за лінію брамы ці мол прыпыніўся больш чым на 5 сэкундаў.

Пры знаходжаньні ў 22-мэтровай зоне праціўніка надта эфэктыўна тактыка «навальнага молу» — калі мяч перадаецца з рук у рукі гульцоў каманды, якая нападае, і крайні гулец адбягае ўбок, зьмяняючы напрамак руху мола.

Галоўныя спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэгбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў Сайт "Усё аб рэгбі"