Рэгіёны Турэччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Геаграфічныя рэгіёны Турэччыны

Правінцыі (ілы) Турэччыны згрупаваныя ў 7 геаграфічных регіёнаў (па-турэцку: bölge) паводле рашэньня Першага геаграфічнага кангрэса (Анкара, 1941). Пры вызначэньні рэгіёнаў Кангрэс зыходзіў з фактаў акружэньня Турэччыны з трох бакоў морамі і наяўнасьці горных хрыбтоў, што ляжаць раўналежна ўзьбярэжжам і закрываюць цэнтральныя раёны краіны ад уплыву марскога клімату. Засноўваючыся на гэтых фактарах і прааналізаваўшы кліматычныя, расьлінныя і агранамічныя асаблівасьці, Кангрэс выдзеліў чатыры прыморскіх і тры цэнтральных рэгіёны. Прыморскія былі названыя ў адпаведнасьці з морам, да якога выходзяць (Чарнаморскі, Мармуроваморскі, Эгейскі і Міжземнаморскі рэгіёны), а цэнтральныя — адпаведна разьмяшчэньню ў Анатоліі (Цэнтральная, Усходняя і Паўднёва-Ўсходняя Анатолія).

Рэгіёны вызначаны выключна для статыстычных мэтаў і не зьяўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Commons-logo.svg  Рэгіёны Турэччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў