Рэджэп Таіп Эрдаган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэджэп Таіп Эрдаган
па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan
Прэзыдэнт Турэччыны
28 жніўня 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Абдула Гюль
прэм’ер-міністар Турэччыны
14 сакавіка 2003 — цяперашні час
Прэзыдэнт:
Папярэднік: Абдула Гюль
Мэр Стамбулу
27 сакавіка 1994 — 6 лістапада 1998
Папярэднік: Нурэцін Сёзен
Наступнік: Алі Мюфіт Гуртуна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1954(1954-02-26)[1][2] (70 гадоў)
Партыя: Партыя справядлівасьці і разьвіцьця
Сужэнец: Эмінэ Эрдаган
Дзеці: сыны: Ахмет Бурак і Неджмедзін Білал
дочкі: Эсра і Сюмэе
Бацька: Ахмет Эрдаган
Адукацыя: Унівэрсытэт Мармара
Узнагароды:
Ордэн Залатога руна (Грузія)
Ордэн Залатога руна (Грузія)
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн «Данакер»
Ордэн «Данакер»
Ордэн Гейдара Аліева
Ордэн Гейдара Аліева
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эрдаган.

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н (па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan, вымаўл. [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Турэччыны2003), прэзыдэнт Турэччыны (з 28 жніўня 2014)[3]. Лідэр умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 году ў квартале Касымпаша стамбульскага раёну Бэёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узьбярэжжы. Паводле інфармацыі турэцкай газэты «Міліет», у адным са сваіх інтэрвію Эрдаган выказаўся пра тое, што ягоная сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі (Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небясьпечных вуліцах гораду[4]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 — рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[5]. Дыплём атрымаў, здаўшы выпускныя экзамэны ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынём моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратаваньня ў стамбульскім раёне Бэёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзяленьня партыі ў Стамбуле[5]. У 1978 ажаніўся з Эмінэ Гюльбаран. Да 1980 году Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасьня 1980 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. Начальнік Эрдагана ў гарадзкой радзе транспарту, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку звольнены з працы[4]. Пасьля вайсковага перавароту Эрдаган працаваў мэнэджарам у прыватным сэктары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камэрцыйных навук Унівэрсытэту Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынём аддзяленьня Партыі дастатку ў Бэёглу, а ў 1985 годзе — старшынём стамбульскага аддзяленьня партыі, а таксама сябрам вышэйшай кіруючай рады партыі[5]. На ягоныя палітычныя погляды аказаў вялізны ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Нэджмэтын Эрбакан[6][7].

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе быў абраны мэрам Стамбулу. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасьля ваеннага перавароту 1997 году была забароненая, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу, быў асуджаны на 4 месяцы турэмнага зьняволеньня.

У ліпені 2001 году Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасьці і разьвіцьця, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе 2002 году. Наяўнасьць судзімасьці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасьля пачатку апэрацыі супраць Іраку турэцкая эліта, арыентаваная на ЗША, дала згоду на зьмену законаў, і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці войскі на поўнач Іраку, дзе пражываюць курды.

Эрдаган зьяўляецца прыхільнікам уваходжаньня Турэччыны ў Эўразьвяз. У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацыяў, ініцыятыву прэм’ер-міністра Гішпаніі Хасэ Люіса Радрыгеса Сапатэры, накіраваную на памяншэньне трэньняў паміж заходнім і ісламскім сьветамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які бараніў пазыцыю Ізраілю пры правядзеньні ў Сэктары Газа апэрацыі «Адліванае волава»[8].

У ліпені 2009 году падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле рэзка асудзіў Кітай за здушэньне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна зьдзейсьнены генацыд»[9]

30 верасьня 2012 быў пераабраны лідэрам кіроўнае партыі[10].

10 жніўня 2014 перамог на першых у краіне непасрэдных выбарах прэзыдэнта, пасаду зойме 28 жніўня 2014.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Recep Tayyip Erdoğan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Recep Tayyip Erdogan // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Премьер-министр Турции Реджеп Тайип Эрдоган победил на первых прямых выборах Президента Турции
  4. ^ а б Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт (рас.) // Расейская служба Бі-бі-сі, 4 лістапада 2002 г. г.
  5. ^ а б в Life story. AK Parti Official Web Site. Праверана 29-08-2008 г. Архіўная копія ад 2012-02-13 г.
  6. ^ Сканаў былы прэм’ер-міністар Турэччыны Нэджмэтын Эрбакан // islamnews.ru, 28.02.2011 г.
  7. ^ Нэджмэтын Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку // turkishnews.ru, 06.08.2010 г.
  8. ^ Сварка паміж Пэрэсам і Эрдаганам у Давосе
  9. ^ Прэм’ер-міністар Турэччыны: над уйгурамі-мусульманамі зьдзейсьнены генацыд, News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
  10. ^ Прэм’ер Турэччыны Эрдаган пераабраны лідэрам кіроўнае партыі // Вести.ру, 30 верасьня 2012 г.
  11. ^ Прэм’ер-міністар Турэччыны стаў «ганаровым грамадзянінам» Тэгерану. ІА REGNUM (02.02.2009). Архіўная копія ад 2012-06-02 г.
  12. ^ Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна
  13. ^ Роза Атунбаева уручыла турэцкаму госьцю ордэн «Данакер»
  14. ^ Нурсултан Назарбаеў уручыў Рэджэпу Таіпу Эрдагану ордэн «Алтын Кыран» за ўнёсак у разьвіцьцё і ўмацаваньне двухбаковых стасункаў
  15. ^ Афіцыйны сайт прэміі «Квадрыга» Праверана 2011-07-13 г. Архіўная копія ад 2011-08-23 г.
  16. ^ СМІ.ru | Прэм’ер-міністар Турэччыны — ганаровы доктар МДІМЗ

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]