Рэдынг (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Рэдынг
Reading FC.png
Поўная назва Reading Football Club
Мянушкі Роялз
Заснаваны 1871
Горад Рэдынг, Ангельшчына
Стадыён Стадыён Мадэйскі
Умяшчальнасьць: 24 224
Прэзыдэнт Джон Мадэйскі
Галоўны трэнэр Браян Макдэрмат
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2011—2012 Футбольная ліга
Green Arrow Up Darker.svg 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Рэдынг (па-ангельску: Reading FC) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. Клюб мае даўнюю мянушку «Роялз» (па-ангельску: Royals), у сувязі зь разьмяшчэньнем у Каралеўскім графстве Бэркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клюб зьяўляецца адным з найстарэйшых камандаў у Ангельшчыне, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 году, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе ангельскай футбольнай сыстэмы да сэзону 2006—2007 гадоў.

Хатнія матчы клюб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гадоў існаваньня. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клюбу сэра Джон Мадэйскі.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Гады аматарства[рэдагаваць]

Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клюб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клюбу ў Кубку Ангельшчыны адбыўся ў 1890 годзе. Выступы клюбу ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зьневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клюбам «Прэстан Норт Энд» зь лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клюб атрымаў прафэсійны статус.

Першая палова XX стагодзьдзя[рэдагаваць]

У першыя гады XX стагодзьдзя каманда знаходзілася ў падвале ангельскай Футбольнай лігі. Толькі ў сэзоне 1920—1921 гадоў каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэньня ў яго Паўднёвай лігі. Празь пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся посьпеху й перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Ангельшчыны. Гэта дасягненьне да сёньняшняга дня зьяўляецца рэкордным для клюбу ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клюб зноўку апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны, у верасьні 1946 году, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» зь лікам 10:2.

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 28 красавіка 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстраліі Бр Эдам Фэдэрыкі 1985
2 Сьцяг Ўэйлзу Аб Крыс Гантэр 1989
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Нікі Шоры 1981
4 Сьцяг Турэччыны ПА Джэм Карачан 1989
5 Сьцяг Ірляндыі Аб Алекс Пірс 1988
6 Сьцяг Ямайкі Аб Эдрыен Марыяпа 1986
7 Сьцяг Расеі Нап Павал Паграбняк 1983
8 Сьцяг Антыгуа і Барбуды ПА Мікел Лэйгерўуд 1982
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эдам ле Фондр 1986
10 Сьцяг Ірляндыі Нап Ноэл Гант 1982
11 Сьцяг Ямайкі ПА Джобі Макануф (капітан) 1981
12 Сьцяг Ямайкі ПА Гэрэт Макліры 1987
14 Сьцяг Малі ПА Джымі Кебэ 1984
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Шон Морысан 1991
18 Сьцяг Ўэйлзу Нап Сайман Чэрч 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Ўэйлзу ПА Гал Робсан-Кану 1989
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэні Гатры 1987
21 Сьцяг Ангельшчыны Бр Алекс Макарці 1989
22 Сьцяг Ангельшчыны Нап Нікалас Бігнал 1990
23 Сьцяг Ірляндыі Аб Ян Гарт 1977
24 Сьцяг Ангельшчыны Аб Шон Камінгс 1989
27 Сьцяг Ірляндыі Аб Стывэн Келі 1983
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Гоўп Экпан 1991
29 Сьцяг Партугаліі Аб Даніел Карысу 1988
30 Сьцяг Ангельшчыны Нап Нік Блэкман 1989
31 Сьцяг Даніі Бр Мікель Андэрсэн 1988
33 Сьцяг Гранады Нап Джэйсан Робэртс 1978
39 Сьцяг Ангельшчыны Нап Брэт Ўільямз 1987
41 Сьцяг Ангельшчыны Бр Ст’юарт Тэйлар 1980

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Рэдынг (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў