Рэзыстар
Рэзыстар — пасіўны элемэнт электрычнага ланцугу, у ідэальным выпадку характарызуецца толькі супорам электрычнаму току, гэта значыць, для ідэальнага рэзыстара выконваецца закон Ома для аднароднага ўчастку ланцугу:
. Рэальныя рэзыстары таксама маюць паразытную ёмістасьць, паразытную індуктыўнасьць і нелінейную вольт-ампэрную характарыстыку.
Электрычныя функцыянальнасьць рэзыстара вызначаецца ягоным супорам, то бок камэрцыйныя рэзыстары вырабляюцца ў дыяпазоне большым чым на дзевяць парадкаў. Тэмпэратурны каэфіцыент супраціву таксама можа прадстаўляць цікавасьць. Практычныя рэзыстары таксама маюць паказчык максымальнай магутнасьці, якая павінна перавышаць чаканую расьсейваную магутнасьць рэзыстара. Рэзыстары з больш высокімі паказчыкам магутнасьці фізычна больш буйнейшыя, а таксама для іхнай працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увага павінна быць нададзена максымальнай намінальнай працоўнай напруге рэзыстараў.
Практычныя рэзыстары маюць індуктыўнасьць і невялікую ёмістасьць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэньне для высокачастасных прыбораў. У малашумлівых узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзыстараў могуць выклікакь праблемы. Непажаданая індуктыўнасьць, лішні шум і тэмпэратурны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналёгіяў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці рэзыстараў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рэзыстар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чатырохэлементныя рэзыстары
- Патэнцыёмэтры. Даведнік для пачаткоўцаў
- Рэзыстар
- Каляровая маркіроўка рэзыстараў
- Рэзыстары й іхнае выкарыстаньне
- Тыпы рэзыстараў