Рэймс (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэймс
Stade de Reims.png
Поўная назва Stade de Reims
Заснаваны 1911
Горад Рэймс, Францыя
Стадыён Агюст Дэлён
Умяшчальнасьць: 21 684
Галоўны трэнэр Жан-Люк Васёр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Рэймс (па-француску: Stade de Reims) — францускі футбольны клюб, які грунтуецца ў Рэймсе. Клюб быў утвораны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парка Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery) і ў цяперашні час гуляе ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускай сыстэмы лігаў, дамогшыся прасоўваньня ў лігу пасьля сэзону 2011—2012 гадоў. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Агюст Дэлён, які разьмешчаны ў межах горада.

«Рэймс» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі францускага футбола, выйграўшы шэсьць чэмпіянатаў Францыі, два Кубка Францыі, і пяць разоў становячыся ўладальнікам Супэркубку Францыі. Клюб таксама мае добрыя вынікі на эўрапейскім узроўні, двойчы даходзячы да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1956 і 1959 гадох і атрымаўшы перамогу ў Лацінскім й Альпійскім кубках, у 1953 й 1977 гадох, адпаведна. Тым ня менш з 1980 году назіраецца заняпад клюбу. «Рэймс» апошнія 30 год пасьля таго правёў хістаючыся паміж Лігай 2 і Нацыянальным чэмпіянатам пасьля вылету з вышэйшага дывізіёна ў сэзоне 1978—1979 гадоў. У 2012 годзе, аднак, клюб здолеў вярнуцца ў першы дывізіён.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэймс» быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парка Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery) пад кіраўніцтвам маркіза Мэльк’ёра дэ Паліньяка, які пазьней працаваў у Міжнародным алімпійскім камітэце[1]. Клюб прыняў сваю цяперашнюю назву 18 чэрвеня 1931 году. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе футбол у Францыі атрымаў прафэсійны статус, «Рэймс» заставаўся аматарскім клюбам яшчэ да 1935 году пакуль не атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі, дзякуючы намаганьням шатляндзкага гульца клюба Білі Эйткену, які быў сапраўдным лідэрам каманды. Клюб дасягнуў першага дывізіёну ўпершыню ў сэзоне 1945—1946 гадоў, які быў першым чэмпіянатам пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны. У тым жа годзе абаронца клюбу Рабэр Жанке атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную й падпісаў Ражэ Маршэ з «Алімпіка Шарлевіль-Мэзьер». Разам гэтыя два гульца апасьля сталі, бадай што, самымі вядомым гульцам клюбу за ўсю гісторыю.

«Рэймс» атрымаў сваю першую перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 1949 годзе. Зорная каманда тады складалася з таленавітых абаронцаў Маршэ, Жанке й Армана Пэрвэрня, а таксама паўабаронцаў Альбэра Бато й Мішэля Леблёна, і трыё нападнікаў П’ера Флям’ё, П’ера Сынібальдзі й П’ера Біні. У тым розыгрышу клюб апярэдзіў звайго бліжэйшага суперніка клюб «Ліль» толькі на адзін пункт. У наступным сэзоне клюб атрымаў перамогу ў Кубку Францыі перамогшы парыскі «Расінг» у фінале зь лікам 2:1. Пасьля сэзону галоўны трэнэр чырвона-белых Анры Расьлер пакінуў клюб і даўні гулец каманды Бато заняў ягонае месца. Наступны рост каманды прывёў да падпісаньня такіх гульцоў, як то Раймона Капа й Раўль Жырадо. У 1953 годзе «Рэймс» атрымаў другую перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце, апярэдзіўшы на гэты раз «Сашо» на чатыры пункты. У тым жа годзе клюб атрымаў перамогу ў Лацінскім кубку, стаўшы такім чынам адзінай францускай камандай, якая дасягнула перамогі ў гэтым спаборніцтве. Пасьля сэзону 1953—1954 гадоў Маршэ перашоў у табар парыскага «Расінгу». А на наступны сэзон «Рэймс» дамогся трэцяй перамогі ў нацыянальным першынстве, атрымаўшы такім чынам трэці тытул за шэсьць сэзонаў. Гэтая перамогу дала магчымасьць клюбу ўзяць удзел у першым розыгрышы Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

У першым розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Рэймс» адразу дайшоў да фіналу, дзе каманда пацярпела паразу зь лікам 4:3 ад гішпанскага клюба «Рэал» Мадрыд. «Рэймс» кантраляваў хаду паядынку ад самага пачатку, забіўшы два галы ў першыя дзесяць хвілінаў гульні. Тым ня менш гішпанскія футбалісты адказалі двума галамі Альфрэда Ды Стэфана й Эктар Рыялю яшчэ да перапынку, перакрэсьліўшы перавагу францускага боку. У другой палове «Рэймс» вырваўся наперад пасьля голу Мішэля Ідальга, але празь некалькі хвілінаў матч зноўку быў пераведзены ў нічыю, дзякуючы голу Маркітаса. А на 79 хвіліне Рыяль канчаткова пахаваў надзеі «Рэймса» на перамогу, зрабіўшы лік канчатковым 4:3. У наступным сэзоне «Рэймс» страціў выдатнага паўабарону Раймона Капа, які зьехаў у Мадрыд, але ўсё ж такі асноўны склад клюбу застаўся. У сэзоне 1957—1958 гадоў клюб у трэці раз за дзесяцігодзьдзе стаў пераможцам айчыннага чэмпіянату, разам з тым «Рэймс» у тым годзе стаўся ўладальнікам Кубка Францыі пасьля перамогі над клюбам «Алімпік» Нім зь лікам 3:1.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Жэрэмі Малербэ
2 Сьцяг Малі Аб Магамэд Фафана 1985
3 Сьцяг Францыі Аб Франк Сыньёрыно 1981
4 Сьцяг Польшчы ПА Гжэгаж Крыховяк 1990
6 Сьцяг Францыі ПА Антуан Дэво 1985
7 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Адаір Фартыш 1987
8 Сьцяг Рэспублікі Конга ПА Прынс Аньянге 1988
9 Сьцяг Ізраілю Нап Эліран Атар 1987
10 Сьцяг Францыі ПА Кантэн Пэрэйра 1992
11 Сьцяг Бразыліі Нап Дыега Рыганата Радрыгес 1988
12 Сьцяг Францыі Нап Нікаля дэ Прэвій 1991
14 Сьцяг Францыі Нап Гаэтан Шарбанье 1988
15 Сьцяг Турэччыны Аб Атыла Туран 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Тога Бр Касі Агаса 1978
17 Сьцяг Даніі ПА Мадс Альбэк 1990
18 Сьцяг Францыі Нап Гаэтан Куртэ 1989
20 Сьцяг Тога Нап Флёйд Айтэ 1988
21 Сьцяг Гвінэі-Бісаў ПА Бакунджы Ка 1986
22 Сьцяг Францыі Аб Мікаэль Такальфрэд (капітан) 1981
23 Сьцяг Альжыру Аб Аіса Мандзі 1991
24 Сьцяг Францыі ПА Фляран Гізальфі 1985
25 Сьцяг Францыі Аб Антані Вэбэр 1987
27 Сьцяг Францыі Аб Крыстафэр Глямбар 1989
28 Сьцяг Францыі Аб Антуан Конт (ар. «ПСЖ») 1994
29 Сьцяг Альжыру ПА Біляль Уалі 1993
30 Сьцяг Гаіці Бр Джоні Плясыд 1988

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]