Рэйнбэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэйнбэрн (Reinbern; ?-1013/1015) - рымска-каталіцкі дзеяч, першы й адзіны біскуп Калобжэгу. Інфармацую пра яго падае адзін Тытмар Мэрзэбурскі.

Біяграфія [рэдагаваць]

Паходзіў з рэгіёну Гасэгаў у княстве Саксонія. У 1000 абраны першым біскупам новаўтворанае калобжэскае дыяцэзіі. Праводзіў хрысьціянізацыю Памор'я, змагаўся з паганствам (у т.л. кінуў у мора чатыры камяні, намашчоныя сьвятымі алеямі й сьвянцонай вадой).

У 1004 ягоны капэлян знаходзіўся разам з польскім князем Баляславам І Харобрым. Верагодна, што й сам біскуп быў пры князі. У 1013 прыбыў зь місіяй у Тураў, як капэлян невядомае зь імя дачкі Баляслва Харобрага, якая паміж 1005 і 1012 выйшла замуж за тураўскага князя Сьвятаполка Яраполчыча. Мяркуецца, што незадоўга да таго ў Памор'і разпачалося паганскае паўстаньне, што прывяло да ліквідацыі польскага панаваньня й пачаткаў мясцовае касьцёльнае арганізацыі. Заняпад калобжэскае дыяцэзіі датуецца каля 1007. Калі ў 1124-1128 Ота фон Бамбэрг праводзіў паўторную хрысьціянізацыю Памор'я, пра Рэйнбэрна там ужо забыліся.

На Русі быў зьняволены разам з жонкай Сьвятаполка, пасьля паўстаньня таго супраць Уладзімера І. Магчыма, што памёр у зьняволеньні. Тэоляг Гельмут Гольцапфэль лічыў, што Рэйнбэрн памёр пакутніцкай сьмерцю. Мяркуецца, што ён мог узначальваць першую лацінскую дыяцэзію на Беларусі.

Сёньня лічыцца першым біскупам створанае ў 1972 Кашалінска-калабжэскае дыяцэзіі.