Рэйс 815

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэйс 815 — выдуманы авіярэйс з амэрыканскага тэлесэрыалу Згубленыя, ад якога распачалася сюжэтная лінія гісторыі пасажыраў гэтага рэйсу, якія перажылі катастрофу і апынуліся на трапічнай высьпе ў Ціхім Акіяне.

Рэйс 815 выдуманай авіякампаніі «Oceanic Airlines» накіроўваўся з Сыднэю ў Лос-Анджэлес на самалёце Боінг-777.

Адразу пасьля катастрофы пачынаюцца дзеяньні першай сэрыі першага сэзону, але пасьля ў той самай сэрыі ў флэшбэках вачыма пасажыраў, што выжылі прадстаўлена сама катастрофа з «сярэдзіны самолёту». У Другім і трэціх сэзонах катастрофа паказваецца ў выглядзе з выспы па аднаму разу.

Падставаю крушэньня сталася магнітная анамалія, выкліканая магнітам станцыі «Лебедзь» праекту Dharma Initiative. Самалёт разваліўся на тры часткі: насавую, фюзэляжную і хваставую. Насавая частка звалілася ў джунглях, центральная на бераг, а хвастовая ў акіян, недалека ат гавані.

Застаўшыеся ў жывых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Насавая часка: выжыў толькі першы пілот, але як толькі ён акрыяў (16 гадзін ад катастрофы), яго забіла пачвара .
  • Фюзеляж: выжыла 49 чалавек і адзін сабака, але амаль адразу аднаго чалавека зацягнула ў рухавік, і ён загінуў, а ў пятай сэрыі першага сэзону патанула жанчына, якую Джэк ня здоляў выратаваць.
  • Хвост: выжыла 22 чалавека, пасьля чацьвёра сканалі ад ранаў, а іншыя памерлі на працягу наступных сэзонаў.