Рэй Брэдбэры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рэй Брэдбэры | |
| Ray Bradbury | |
Рэй Брэдбэры ў 1975 годзе
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Рэйманд Дуглас Брэдбэры |
| Нарадзіўся | 22 жніўня 1920 (92 гады), Ўокіган, Іліной |
| Памёр | 6 чэрвеня 2012 |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік |
| Гады творчасьці | 1938—2012 |
| Напрамак | фантастыка |
| Жанр | навуковая фантастыка, фэнтэзі, літаратура жахаў, псыхалягічная проза, магічны рэалізм |
| Значныя творы | «451 градус па Фарэнгейце» |
| Прэміі | Пуліцэраўская прэмія (2007) |
| Подпіс | |
| Творы на сайце Knihi.com | |
| http://www.raybradbury.com/ | |
Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дбэры (па-ангельску: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Ўокіган, Іліной, ЗША — 6 чэрвеня 2012[1], Лос-Анджэлес, ЗША) — выдатны амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму.
У маладосьці прадаваў газэты, некалькі гадоў жыў за кошт жонкі, пакуль ў 1953 годзе ў першых нумарах часопіса Playboy не апублікавалі яго раман «451 градус па Фарэнгейце», які зрабіў пісьменьніка знакамітым.
Яго апошні раман выйшаў у 2006 годзе, амаль штогод выходзілі зборнікі новых апавяданьняў. Яшчэ адно захапленьне Брэдбэры — архітэктура: разам з Ёнам Жэрдзеў ён пабудаваў у Сан-Дыега (Каліфорнія) гандлёвы дом, які стаў самай папулярнай кропкай горада.
Зьмест |
Пераклады[рэдагаваць]
- Дзіцячы пакой (пераклад: Паліна Масьлякова)
- Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю (пераклад: Сяргей Міхальчук)
- Кавалак дрэва (Пераклад: Марына Кандрусевіч)
- Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад: Вольга Караткевіч)
- Сам-насам Новы Час (пераклад Х.)
- Усьмешка (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
- Яго пумпернікель (пераклад: Надзея Кандрусевіч)