Рэлігія ў Славаччыне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі







Рэлігія ў Славаччыне (2011)[1]

     Каталіцтва (62%)

     Пратэстанцтва (8.5%)

     Грэка-каталіцтва (3.8%)

     Праваслаўе (0.9%)

     Іншыя хрысьціянскія (0.3%)

     Іншыя рэлігіі (0.5%)

     Атэісты і няверуючыя (13.4%)

     Ня вызначыліся (10.6%)

Драўляная царква ў Новай Полянцы

Асноўнай рэлігіяй у Славаччыне зьяўляецца хрысьціянства.

Большасьць грамадзянаў Славаччыны (68,9%) вызнаюць каталіцтва[2]. Краіна падзелена на 8 дыяцэзіяў, у тым ліку 3 архідыяцэзіі. Другая па велічыні група — пратэстанты (10,8%)[3], таксама ёсьць грэка-каталікі (4,1%)[2] і праваслаўныя (0,9%), якое распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[4].

Да астатніх канфэсіяў адносяцца каля 1,1% насельніцтва краіны. Каля 2300 габрэяў засталося ад даваеннага габрэйскага насельніцтва Славаччыны, якое складала прыкладна 120 000[5].

13,7% назвалі сябе атэістамі[2][3].

Веравызнаньне Колькасьць
Каталікі 3 708 120
Лютэране (Evanjelická cirkev augsburského vyznania na Slovensku) 372 858
Славацкая грэка-каталіцкая царква 219 831
Рэфарматы 109 735
Праваслаўная царква Чэскіх зямель і Славаччыны 50 363
Сьведкі Яговы 20 630
Мэтадысты 7347

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Table 14 Population by religion (анг.). Statistical Office of the SR. Праверана Jun. 8, 2012 2011 г.
  2. ^ а б в Slovakia — Basic Information at the Government Office of the Slovak Republic
  3. ^ а б 2001 census. Славаччына ў The World Factbook
  4. ^ Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
  5. ^ Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen The Danish Center for Holocaust and Genocide Studies Праверана 2 лютага 2011 2002 г.