Рэмбрант
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэмбрант, аўтапартрэт (1661) |
|
| Імя пры нараджэньні: | Рэмбрант Хармэнсзон ван Рэйн |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 15 ліпеня 1606 |
| Памёр: | 4 кастрычніка 1669 |
| Нацыянальнасьць: | нідэрляндзец |
| Заняткі: | жывапіс, графіка |
| Працы: | Даная (1636) |
Рэмбрант Хармэнсзон ван Рэйн (па-нідэрляндзку: Rembrandt Harmenszoon van Rijn, 15 ліпеня 1606— 4 кастрычніка 1669) — галяндзкі мастак, майстар жывапісу і гравюры, адзін з самых выбітных і ўшанаваных мастакоў у гісторыі выяўленчага мастацтва.
[рэдагаваць] Біяграфія
Рэмбрант Хармэнсзон (сын Хармэнса) ван Рэйн нарадзіўся 15 ліпеня 1606 году (па некаторых дадзеных, у 1607) у шматдзетнай сям'і млынара ў Лейдэне. Тамака жа наведваў лацінскую школу і ўнівэрсытэт, але найбольшую цікавасьць выяўляў да жывапісу. Неўзабаве ён пачаў вучыцца выяўленчаму мастацтву ў лейдэнскага гістарычнага жывапісца Якаба ван Сванэнбурга. Затым на працягу кароткага часу займаўся ў Амстэрдаме ў Пітэра Ластмана.
Вярнуўшыся ў 1627 годзе ў Лейдэн, Рэмбрант сумесна зь яго сябрам Янам Лівенсам адкрыў уласную майстэрню і пачаў набіраць вучняў. За некалькі гадоў ён заваяваў значную вядомасьць. У 1629 годзе мастака заўважыў дзяржаўны службовец Канстантын Гюйгенс (бацька Хрысьціяна Гюйгенса), які быў таксама выбітным паэтам і мэцэнатам. Гюйгенс дапамог Рэмбранту зьвязацца з багатымі кліентамі.
У 1631 годзе мастак перабраўся ў Амстэрдам. У 1634 годзе ён ажаніўся на Саскіі ван Эйленбюрх. У 1641 годзе у іх нарадзіўся сын Тытус. Неўзабаве пасьля гэтага, у 1642 годзе, Саскія памерла. У канцы 1640-х Рэмбрант сышоўся са сваёй маладой прыслужніцай Хэндрык'е Стофэлс.
У 1656 годзе Рэмбрант, жыўшы не па сродках, аказаўся банкрутам і быў змушаны прадаць хату.
Мастак сканаў 4 кастрычніка 1669 году ў Амстэрдаме. Усяго за сваё жыцьцё ён стварыў каля 250 карцін, 300 гравюр і 1000 малюнкаў.
На працягу свайго жыцця мастак напісаў шмат аўтапартрэтаў. Па псыхалягічных нюансах у партрэтах мастак адносіцца да лепшых партрэтыстаў барока.
[рэдагаваць] Спасылкі
Рэмбрант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў