Рэнан Брэсан
| Рэнан Брэсан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лістапада 1988 (24 гады) Тубаран, Бразылія |
|
| Рост | 182 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аланія Ўладзікаўказ | |
| Нумар | 31 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 2007—2009 2010—2012 2013— |
Атлетыка Сыдадэ Гомель БАТЭ Барысаў Аланія Ўладзікаўказ |
77 (7) 91 (39) 2 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2012— | Беларусь | 11 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Рэнан Бардыні Брэсан (парт. Renan Bardini Bressan; нарадзіўся 3 лістапада 1988) — бразыльскі футбаліст, які мае беларускае грамадзянства[1], гуляе ў паўабароне ў расейскім футбольным клюбе «Аланія» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі 2010, 2011 і 2012 гадоў. Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 году.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Клюбная [рэдагаваць]
Пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў[2]. Першыя трэнэры — Антоніё Карляс і Сэбастыяна[2]. Першы прафэсійны кантракт падпісаў з камандай роднага гораду за 150 даляраў у месяц[2]. У адным з паказальных матчаў яго заўважыў сэлекцыянэр з Украіны і прапанаваў два варыянты працаўладкаваньня — «Віцебск» і «Карпаты»[2], паехаў на прагляд у львоўскія «Карпаты», але там узьніклі праблемы[3]. Урэшце кантракт Брэсан заключыў з «Гомелем»[2].
У студзені 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ[4]. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011.
Удзельнік Лігі Эўропы 2010/11[5][6] (адзначаўся па адным забітым галы ў хатніх матчах каманды супраць «Габнарф’ёрдуру», «Марытыму» — першы матч плэй-оф, «АЗ» 2-га туру, «Шэрыфа» 4-га туру, «Пары Сэн-Жэрмэн» — першы матч 1/16 фінала) і Лігі чэмпіёнаў 2011/12[7] (на рахунку па адным забітым мячы ў выязных матчах супраць «Лінфілду» і пльзенскай «Вікторыі» 1-га туру, і хатніх матчах супраць «Экранасу» і «Міляну» 4-га туру) у складзе БАТЭ.
26 лістапада 2012 году падпісаў кантракт на 3,5 году з уладзікаўкаскай «Аланіяй», да якой ён далучыцца ў студзені 2013 году[8].
Зборная [рэдагаваць]
29 лютага 2012 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Малдовы. У 2012 годзе ў складзе алімійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Узнагароды [рэдагаваць]
Камандныя [рэдагаваць]
- «Гомель»
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
- Чэмпіён Беларусі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009/10
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011
Асабістыя [рэдагаваць]
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2012
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012
- Найлепшы легіянэр чэмпіянату Беларусі: 2009[9]
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Рэнан — каталік. Ведае партугальскую, ангельскую і расейскую мовы[2]. У 2007 годзе пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Мар’янай, яна вучылася ў мэдыцынскім інстытуце[2]. 17 сьнежня 2010 году Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Брэсану было выдадзена беларускае грамадзянства[10][11]. Жыве ў Менску[3].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Бразылец Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства
- ^ а б в г д е ё Р.Брессан: «На судью ругаюсь на португальском»(рас.). Официальный сайт ФК «Гомель» (17.05.2009). Праверана 13.04.2010 г.
- ^ а б Зміцер Панкавец (11 верасня 2011) Рэнан Брэсан: Бацькі сказалі, што будуць любіць мяне і з беларускім пашпартам. Наша Ніва. Праверана 31 ліпеня 2012 г.
- ^ Полузащитник «Гомеля» Ренан Брессан подписал контракт с борисовским БАТЭ(рас.). sportblr.com (29.01.2010). Праверана 13.04.2010 г.
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Ренан Брессан прошел медобследование в «Алании»(рас.)
- ^ Ренан Брессан — лучший легионер белорусского чемпионата(рас.). Белорусский Партизан (09.12.2009). Праверана 13.04.2010 г.
- ^ Бразилец Брессан получил белорусское гражданство
- ^ Брессан: В шоке от ощущения, что я белорус («Всё о футболе»)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт БАТЭ, Рэнан Брэсан(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Гутар (бр) · 2 Драгун · 3 Кузьмянок · 4 Паліцевіч · 5 Бага · 6 Гаўрыловіч · 7 |
||