Рэнтген (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэнтген (сымбаль P) — адзінка экспазыцыйнае дозы радыёактыўнага выпраменьваньня. Паказвае здольнасьць рэнтгэнаўскага альбо гама-выпраменьваньня іянізаваць паветра. 1 P — колькасьць радыяцыі, неабходнае для вызваленьня станоўчых і адмоўных зарадаў адное электрастатычнае адзінкі зарада (ESU) у 1 см3 сухога паветра пры нармальных умовах (стандартнай тэмпературы і ціску). Гэта адпавядае генэрацыі прыкладна 2,08×109 параў іёнаў.

Пераказ у іншыя адзінкі [рэдагаваць]

У Міжнароднай сыстэме адзінак, 1 Р = 2,58 · 10−4 Кл/кг (з 1 электрастатычная адзінка ≈ 3.33564×10−10 Кл і стандартнае шчыльнасьці атмасфэрнага паветру ~1.293 кг/м³). Да 2006 року, рэнтген быў прыняты да ужываньня з сыстэмаю СІ, але ягоная велічыня выказвалася ў адзінках СІ, як зарад падзелены на адзінку масы (Кл/кг).

Назва рэнтген паходзіць ад прозьвішча нямецкага фізыка Вільгельма Рэнтгена.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]