Рэнца Піяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнца Піяна
Рэнца ў 2007 годзе
Дата нараджэньня 14 верасьня 1937 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Генуя, Каралеўства Італія
Месца вучобы
Занятак архітэктура
Навуковая сфэра архітэктура
Месца працы
Гады дзейнасьці 2013
Плынь Адраджэньне
Працы Цэнтар Жоржа Пампіду, Музэй NEMO
Узнагароды Прыцкераўская прэмія, Імпэратарская прэмія Японіі, Прэмія Кіёта

Рэнца Піяна (па-італьянску: Renzo Piano; нарадзіўся 14 верасьня 1937 году, Генуя, Каралеўства Італія) — італьянскі архітэктар, які разам з Рычардам Роджэрзам стварыў стыль хай-тэк. Цэнтральны твор — Цэнтар Жоржа Пампіду ў Парыжы (1971—1977). На працягу шматлікіх гадоў супрацоўнічаў з інжынэрам Пітэрам Райсам. У 1980-я гады распрацоўваў маштабныя праекты рэканструкцыі прамысловых зонаў Парыжу, Міляну й Турыну.

Спраектаваў Культурны цэнтар імя Жан-Мары Тжыбаў у Нумэа (Новая Каледонія). Узначальваў праектаваньне міжнароднага аэрапорту Кансай у Осацы (1994) і гіганцкага Музычнага парку ў Рыме (2002), у 1997 годзе пабудаваў будынак для амстэрдамскага музэю NEMO. У 1995 годзе быў ганараваны Імпэратарскай прэміі, праз тры гады — Прытцкераўскай прэміі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэнца Піянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў