Рэнэ Антуан Рэамюр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэнэ Антуан Рэамюр (па-француску: René Antoine de Réaumur; 28 лютага 1683 — 17 кастрычніка 1757) — францускі прыродазнавец, чалец Парыскай АН (1708).
Асноўныя працы ў галіне фізыкі, заалёгіі і інш. У 1730 апісаў вынайдзены ім сьпіртавы тэрмомэтар, шкала якога пазначалася кропкамі кіпеньня і замярзаньня вады і была падзелена на 80 градусаў (гл. Градус Рэамюра). У вобласьці заалёгіі асьвятліў пытаньні біялёгіі грамадзкіх вусякоў і тлей, адносіны насякомых да расьлінаў; удакладніў функцыі асобінаў пчалінай сям’і.