Рэн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Рэн
Stade Rennais FC.png
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Рут дэ Ляр’ен
Умяшчальнасьць: 31 127
Галоўны трэнэр Філіп Мантанье
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Рэн (па-француску: Stade Rennais Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Рэн. Клюб быў заснаваны ў 1901 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на ​​стадыёне «Рут дэ Ляр’ен», які месьціцца ў межах гораду. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца былы футбаліст Фрэдэрык Антанэцьці. Уладальнікам клюбу зьяўляецца бізнэсоўца Франсўа Піно.

Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне Брэтань, разам зь іншым брэтонскім клюбам «Нант». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрбі й мае назоў дэрбі Брэтані. «Рэн» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Лепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у сэзоне 2006—2007 гадоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1901—1945[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы «Рэна» ў 1904 годзе

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 году групай студэнтаў унівэрсытэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям зь іншага футбольнага клюба Рэна зь лікам 0:6. У 1902 годзе клюб увайшоў у склад Зьвяза атлетычных спартовых клюбаў (франц. Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сэзоне каманда стала пераможцам турніру. 4 траўня 1904 году дзьве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам ўэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнэрам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадох.

У пэрыяд з 1915 па 1922 гады клюб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клюб выйшаў у фінал кубка Францыі.

У 1932 годзе клюб увайшоў у лік дваццаці клюбаў, якія прынялі ўдзел у першым сэзоне францускай прафэсійнай футбольнай лігі. У першым сэзоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ягоны форвард Ўолтар Кайзэр стаўся лепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых посьпехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сытуацыя ў клюбе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафэсійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны й таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца зь дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала лепшым вынікам у гісторыі клюба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сэзоне 1964—1965 гадоў. У тым жа сэзоне клюб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 году адбыўся дэбют клюба ў эўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў праскай «Дукле». У 1970 годзе клюб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сэзоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале зь лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным гульцом клюба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Люі Кардэн. У 1975 годзе клюб выляцеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клюб зноўку дабраўся да паўфіналу кубка краіны, дзе саступіў «Марсэлю».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Бэнуа Кастыль 1987
3 Сьцяг Сэнэгалу Аб Шэйк М’Бэнге 1988
4 Сьцяг Мазамбіку Аб Мэшэр 1987
5 Сьцяг Камэруну Аб Жан-Армэль Кана-Біік 1989
6 Сьцяг Швайцарыі ПА Жэлсан Фэрнандэш 1986
7 Сьцяг Францыі Нап Поль-Жорж Нтэп 1992
8 Сьцяг Францыі ПА Абдуляй Дукурэ 1993
9 Сьцяг Швэцыі Нап Уля Тойванэн 1986
10 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Грасіцкі 1988
11 Сьцяг Аўстрыі Нап Філіп Гозынэр 1989
12 Сьцяг Францыі Аб Стывэн Марэйра 1994
14 Сьцяг Сэнэгалу Аб Фалю Дыянье 1989
15 Сьцяг Камэруну ПА Жан Макун 1983
16 Сьцяг Францыі Бр Аліўе Сарэн 1981
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Францыі ПА Вінсан Пажо 1990
18 Сьцяг Бразыліі ПА Пэдра Энрыке 1990
19 Сьцяг Францыі ПА Адрыен Юну 1994
20 Сьцяг Францыі ПА Аксэль Нгандо 1993
21 Сьцяг Францыі Аб Бэнжамэн Андрэ 1990
22 Сьцяг Францыі Аб Сыльвэн Арман 1980
23 Сьцяг Нарвэгіі ПА Андэрс Конрадсэн 1990
24 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Саньін Пркіч 1993
25 Сьцяг Францыі ПА Зана Але 1994
27 Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Нап Абіб Абібу 1987
28 Сьцяг Македоніі Аб Джока Зайкаў 1995
29 Сьцяг Францыі Аб Рамэн Данзэ (капітан) 1986
Сьцяг Бэльгіі ПА Крыстыян Брульс 1988

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў