Рэпантыньі (Канада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэпантыньі
франц. Repentigny
Рэпантыньі
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Лянад’ер
Плошча: 71 30 км²
Насельніцтва
колькасьць: 82 000 чал. (2011)[1]
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Паштовы індэкс: J5Y, J5Z, J6A
Паштовыя індэксы: J5Y, J5Z, J6A
Геаграфічныя каардынаты: 45°44′ пн. ш. 73°28′ з. д. / 45.733° пн. ш. 73.467° з. д. / 45.733; -73.467Каардынаты: 45°44′ пн. ш. 73°28′ з. д. / 45.733° пн. ш. 73.467° з. д. / 45.733; -73.467
Рэпантыньі на мапе Канады
Рэпантыньі
Рэпантыньі
Рэпантыньі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville.repentigny.qc.ca/

Рэпантыньі (па-француску: Repentigny) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, зьяўляецца прадмесьцем гораду Манрэаль. Горад зьяўляецца 12-м паводле велічыні ў правінцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1670 годзе Жанам-Батыстам Ле Гардорам, Рэпантыньі зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у раёне Вялікага Манрэаля. На працягу 250 гадоў у мястэчку жылі сотні сялянаў, якія займаліся сельскай гаспадаркай. У 1677 годзе, першы перапіс паказаў толькі 30 жыхароў. Першы муніцыпальны савет быў утвораны ў ліпені 1855 году. Бэнжамэн Маро стаў першым мэрам горада.

Рэпантыньі быў аб'яднаны з суседнім горадам Ле Гардор 1 чэрвеня 2002 году. Плошча горада узрасла з 29 да 69 км², а насельніцтва павялічылася на 70%.

Рэпантыньі зьяўляецца заходняй канчатковай кропкай былой дарогі Шмэн-дзю-Руа, якая ідзе на ўсход да гораду Квэбэк.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2011 год у горадзе жыло 82 тысяч чалавек[1].

Мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2006 году было ўсталявана, што француская мова была роднай для 94,5% насельніцтва, у той час як ангельская была роднай для 1,4% насельніцтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б " Statistics Canada - Repentigny". 2011 census. Statistics Canada

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэпантыньі (Канада)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў