Рэпкі (Украіна)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рэпкі | |
| Ріпки | |
| Першыя згадкі: | 1607 |
| Вобласьць: | Чарнігаўская |
| Раён: | Рэпкінскі |
| Плошча: | 7,33 км² |
| Насельніцтва: | 7 877 (2005) |
| Тэлефонны код: | +380 4641 |
| Паштовы індэкс: | 15000 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′58″ пн. ш. 31°05′58″ у. д. / 51.79944° пн. ш. 31.09944° у. д.Каардынаты: 51°47′58″ пн. ш. 31°05′58″ у. д. / 51.79944° пн. ш. 31.09944° у. д. |
|
Рэпкі на мапе Ўкраіны
Рэпкі
|
|
Рэпкі (па-ўкраінску: Ріпки) — мястэчка ў Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Рэпкінскага раёну. Насельніцтва 7 877 чал. (2005).
Знаходзяцца за 39 км ад Чарнігава, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Галубічы на лініі Гомель — Чарнігаў.
Зьмест |
Этымалёгія назвы[рэдагаваць]
Назва «Рэпкі» паходзіць ад ручая, што працякаў празь сяло.
Гісторыя[рэдагаваць]
- 1607: першыя згадкі, валоданьне Глябовічаў.
- 1651: каля Рэпак вялікалітоўскія войскі пад кіраўніцтва Януша Радзівіла разьбілі казацкія атрады Нябабы.
- ХVІII ст.: сяло Ройскай сотні Чарнігаўскага палку.
- пач. ХІХ ст.: мястэчка, цэнтар воласьці Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1840: у Рэпках збудавалі мураваную царкву Сьвв. Апп. Пятра і Паўла (не захавалася).
- кан. ХІХ ст.: у мястэчку было 150 будынкаў, дзейнічалі царква і юдаісцкі малітоўны дом.[1]
- 1923: цэнтар раёну.
- 30 жніўня 1941 — 26 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Эканоміка[рэдагаваць]
Цагельня «В’ютбуд», прадпрыемства па вытворчасьці паліграфічных фарбаў «Планэта інкс».
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Rzepki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 148
Літаратура[рэдагаваць]
- Rzepki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 148
- Репки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||