Рэспубліканская народная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэспубліканская народная партыя (па-турэцку: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазыцыі. Заснаваная як саюз групаў супраціўленьня ўварваньню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясьціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасьня 1923 году. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Ататурк. Да 1950 году існавала ў аднапартыйнай сыстэме.

На выбарах у парлямэнт у 2007 годзе атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазыцыі да кансэрватыўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.