Рэспубліканская партыя ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэспубліканская партыя ЗША
анг. Republican Party
Лідэр партыі Рэйнгалд Прыбэс
Заснавальнік Партыя вігаў ЗША, Партыя вольнай зямлі
Дата заснаваньня 20 сакавіка 1854 (160 гадоў таму)
Штаб-кватэра Вашынгтон, ЗША
Ідэалёгія Кансэрватызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны зьвяз
Моладзевая арганізацыя Маладыя рэспубліканцы
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў 233 / 435
· Сэнат 45 /100
Дэвіз Вялікая старая партыя
Афіцыйны сайт www.gop.com

Рэспубліка́нская па́ртыя ЗША — адна зь дзьвюх вядучых партыяў ЗША, заснаваная ў 1854 годзе на аснове Партыі вігаў. Кожныя 4 гады перад прэзыдэнцкімі выбарамі склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Бягучай дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. Першым прэзыдэнтам ад партыі ў 1860 годзе абраўся Абрагам Лінкальн. У грамадзянскай вайне 1861-1865 гадоў падтрымлівала паўночныя штаты. Да канца 19 ст. акрэсьлілася ў якасьці кансэрватыўнай зь лібэральным крылом. У 20 ст. 10 зь 17 прэзыдэнтаў ЗША былі рэспубліканцамі[1].

Прэзыдэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 ст.:

20 ст.:

21 ст.:

Замежныя справы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй праграме 2012 г. партыя заклікала «лідараў расейскага ўраду» адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэспубліканская партыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 14. — С. 24-25. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ Тацьцяна Каравянкова. Рэспубліканская партыя ЗША заклікае Расею адмовіцца ад падтрымкі «апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі» // БелаПАН, 29 жніўня 2012 г. Праверана 22 лютага 2014 г.