Рэспубліка Алтай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэспубліка Алтай
Altai republic map.png

Рэспубліка Алтай — суб'ект Расейскай Фэдэрацыя, разьмешчаны на поўдні Заходняй Сыбіры ў басэйне рэк Біі і Катуні. Рэспубліка Алтай знаходзіцца ў цэнтры Эўразійскага кантынэнта, мае зьнешнюю мяжу з Кітаем, Манголіяй, Казахстанам і ўнутраную мяжу з суб'ектамі Расейскай Фэдэрацыі — рэспублікамі Тувой і Хакасіяй, Алтайскім краем і Кемераўскай вобласьцю.

Сталіца — горад Горна-Алтайск. Рэспубліка ўтвораная 1 чэрвеня 1922 году.

Насельніцтва рэспублікі складае 203,9 тыс. чал. (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва 25,9 %. Па дадзеных перапісу 2002, 57,4% насельніцтва расейцы, 30,6% алтайцы, 6,0% казахі, 1,2% тэленгіты, 0,8% тубалары.

Падзяляецца на 1 горад і 10 раёнаў

Сымболіка[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Рэспубліка Алтайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў