Рэспубліка Карэя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: па-карэйску: 널리 인간 세계를 이롭게 하라 (Прыносіць карысць чалавецтву, па-карэйску: 弘益人間) | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Карэйская мова | ||||
| Сталіца | Сеўл | ||||
| Найбуйнейшы горад | Сеўл | ||||
| Урад
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр |
Но Му Хен Хан Док Су |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
107 месца ў сьвеце 99 274 км² 0,3 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
25 месца ў сьвеце 49 024 737 480/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
10 месца ў сьвеце 801 мільярд 200 мільёнаў 16 550 |
||||
| Валюта | Паўднёвакарэйская вона (KRW) |
||||
| Часавы пас - улетку |
(UTC+9) +9 (UTC) |
||||
| Незалежнасьць |
|||||
| Дзяржаўны гімн | «Эгукка» | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .kr | ||||
| Тэлефонны код | +82 |
||||
Рэспу́бліка Карэ́я (па-карэйску: 대한민국 Тэханмінгук) — дзяржава у Усходняй Азіі, знаходзіцца на Карэйскім паўвостраве.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
[рэдагаваць] Прэзыдэнт
Прэзыдэнт зьяўляецца главой дзяржавы ў Паўднёвай Карэі. Цяперашні прэзыдэнт Но Му Хен, які прадстаўляе партыю Урыдан быў абраны у 2002 году і ўступіў у пасаду ў 2003.
[рэдагаваць] Парлямэнт
Аднапалатнае Нацыянальны збор (299 месцаў).
243 дэпутата абіраюцца па мажарытарнай сыстэме з адноснай большасьцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных сьпісах з 5-адсоткавым загараджальным бар'ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 года.
Выбары ў парлямэнт пачалі праводзіцца з 1950.
Склад парлямэнта па выніках выбараў у 2004.
- 152 месцы — «Ёллін урыданоў» («Урыдан») («Адчыненая наша партыя») (лібэралы)
- 121 — «Ханнара» («Партыя вялікай краіны») (кансэрватары)
- 10 — Дэмакратычная працоўная партыя
- 9 — Дэмакратычная партыя
- 4 — Аб'яднаныя лібэрал-дэмакраты.
Старшыня Нацыянальнага збору — Кім Вон Гі (па-карэйску: 김원기, «Ёллін урыданоў»).
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка Паўднёвай Карэі па стане на 2006 год зьяўляецца 14-й у сьвеце па СУП (па парытэту пакупніцкай сілы) і 10-й у сьвеце па намінальным СУП. Сукупны нацыянальны прадукт на душу насельніцтва вырас са 100 даляраў ЗША у 1963 годзе, да больш за 20 000 даляраў ЗША у 2005.
Ключавыя напрамкі паўднёвакарэйскай эканомікі за шасьцідзесяцігадовую гісторыю існаваньняў дзяржавы моцна зьмяніліся. У 1940-х гадах эканоміка краіны абапіралася пераважна на сельская гаспадарка і лёгкую прамысловасьць. На працягу наступных некалькіх дзесяцігодзьдзяў акцэнт зрушыўся ў бок лёгкай прамысловасьці і вытворчасьці тавараў народнага спажываньня, а ў 70-х і 80-х гадах XX стагодзьдзя — у бок цяжкай прамысловасьці. На працягу 30 гадоў пасьля таго як прэзыдэнт краіны Пак Чон Хі у 1962 году абвясьціў пачатак першай пяцігодкі, эканоміка краіны расла вельмі высокімі тэмпамі, а сама структура эканомікі моцна зьмянілася.
Бурны эканамічны рост у 80-х гадах запаволіўся да канца дзесяцігодзьдзя. Да таго часу эканамічны рост запаволіўся да 6,5 % у год, а з ростам заработнай платы насельніцтва вырасла і інфляцыя.
Як і ў іншых высокаразьвітых краінах, да пачатку 90-х гадоў сфэра паслуг стала дамінуючай у эканоміцы краіны, а зараз яна складае дзьве траціны ўсяго СУП.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Рэспубліка Карэя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
| Злучаныя Штаты Амэрыкі · Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікая Брытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Канада · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Паўднёвая Карэя · Партугалія · Польшча · Славаччына · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Японія · |


