Рэспубліка Македонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэспубліка Македонія
Република Македониjа
Сьцяг Рэспублікі Македоніі Герб Рэспублікі Македоніі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Слобода или смрт
Дзяржаўны гімн
«Гімн Рэспублікі Македоніі|Денес Над Македонија»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Македоніі
Афіцыйная мова Македонская
Сталіца Скоп’е
Найбуйнейшы горад Скоп’е
Форма кіраваньня парлямэнцкая рэспубліка
Георге Іванаў
Нікола Груеўскі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
146-е месца ў сьвеце
25 333 км²
1,9%
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
144-е месца ў сьвеце
2 062 294[1]
80/км²
СУП
 • агульны (2004)
 • на душу насельніцтва
121 месца ў сьвеце
$14,914 млрд
$7 237
Валюта Македонскі дэнар (MKD)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

8 верасьня 1991
Аўтамабільны знак MK
Дамэн верхняга ўзроўню .mk
Тэлефонны код +389
Мапа Македоніі

Рэспу́бліка Македо́нія (па-македонску: Република Македониjа) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, на Балканскай паўвысьпе. Праз тапанімічны канфлікт з Грэцыяй, дзе ёсьць гістарычны рэгіён Македонія, краіна прызнаецца многімі дзяржавамі пад назвай Былая югаслаўская рэспубліка Македонія (па-ангельску: Former Yugoslav Republic of Macedonia (FYRM)). Рэспубліка Македонія мае агульныя межы з Сэрбіяй (221 км), Баўгарыяй (148 км), Грэцыяй (246 км), Альбаніяй (151 км). Да 1991 году Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі.

Афіцыйная назва з 1993 г.[2], якая выкарыстоўваецца ў ААН па патрабаваньні Грэцыі — Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (мак. Поранешна Југословенска Република Македонија). Старажытная назва «Македонія» была запазычаная мясцовым кіраўніком Бізанцэм у 9 стагодзьдзі[3]. Часта краіна называецца проста Македонія, але ня варта блытаць яе зь дзяржавай Старажытная Македонія і гістарычнай вобласьцю Македонія ў суседняй Грэцыі. Рэспубліка Македонія займае каля 38% плошчы гістарычнай Македоніі (51,5% знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі) і налічвае каля 44% яе насельніцтва.

Тэрыторыя Рэспублікі Македонія раней складала самую паўднёвую частку Югаславіі. Сучасныя яе мяжы былі ўсталяваныя неўзабаве пасьля Другой сусьветнай вайны. У жніўні 1947 прэзыдэнт СФРЮ І. Б. Ціта і прэм’ер-міністр Баўгарыі Георгі Дзімітраў сустрэліся ў Бледзе і дамовіліся аб тым, што ўся Македонія (або прынамсі частка грэцкай і ўся баўгарская Македонія) урэшце ўвойдуць у хаўрус зь югаслаўскай Македоніяй, пры ўмове што Баўгарыя стане складовай часткай Фэдэрацыі балканскіх дзяржаваў[4]. Так у складзе СФРЮ была ўтвораная Сацыялістычная Рэспубліка Македонія — тым самым македонцы былі прызнаныя як самастойны народ у складзе СФРЮ. У 1991 пры распадзе Югаславіі на асобныя дзяржавы тэрыторыя Македоніі ня зьведала зьменаў. У той жа час зьяўленьне гэтай асобнай дзяржавы прывяло да бясконцых палітычных спрэчак з Грэцыяй з-за выкарыстаньня назваў «Македонія» і «македонцы». 4 лістапада 2004 г. адміністрацыя ЗША афіцыйна прызнала Рэспубліку Македонія пад гэтай яе канстытуцыйнай назвай. Паміж тым Эўрапейскі Зьвяз заявіў, што будзе карыстацца ранейшай назвай Македоніі. Эўразьвяз таксама даў Грэцыі гарантыі, што Македонія зможа ўвайсьці ў склад гэтай арганізацыі толькі з дадаткам да найменьня словаў «былая югаслаўская рэспубліка».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Рэспублікі Македонія

Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македонія ў розныя гістарычныя пэрыяды належала розным дзяржавам і імпэрыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Бізантыйскай імпэрыям, сярэднявечнаму Баўгарскаму царству, Сэрбскаму царству, Асманскай Імпэрыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Баўгарскага царства, хрысьціянства было зроблена дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да баўгараў. У XIV ст. гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай Імпэрыяй.

У 1878 Расейская Імпэрыя вызваліла Баўгарыю і ўклала з Асманскай Імпэрыяй Сан-Стэфанскую дамову, паводле якой узьнікла дзяржава Баўгарыя, а часткі Македоніі, населеныя паўднёвымі славянамі, увайшлі ў межы Баўгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім дзяржавам Эўропы і за Сан-Стэфанскай дамовай пасьледавала Бэрлінская, якая падзяліла Баўгарыю на дзьве часткі — Княства Баўгарыя і Ўсходнюю Румэлію. Македонія зь яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да туркаў.

У 1912 пачалася Першая балканская вайна. Баўгарскія і саюзныя балканскія войскі разграмілі Турэччыну і Македонія ізноў стала баўгарскай. Аднак амаль адразу ж па віне Баўгарыі распачалася Другая балканская вайна паміж саюзьнікамі — Баўгарыяй і астатнімі балканскімі краінамі, у выніку якой Баўгарыя страціла Македонію.

У выніку Балканскіх войнаў 1912 і 1913 і падзеньня Асманскай імпэрыі Македонія была падзеленая паміж Сэрбіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сэрбія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Баўгарыяй (Пірынскі край). Пасьля Першай сусьветнай вайны Сэрбія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).

Гістарычны цэнтар места Бітола.
Архітэктура ў месьцеОхрыд.

У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Баўгарыяй і Альбаніяй. Частка македонскіх славянаў падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасьля стаў прэзыдэнтам Югаславіі. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны была ўтвораная Фэдэрацыйная Народная Рэспубліка Югаславія з шасьці рэспублікаў, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры перайменаваньні аб’яднаньня ў Сацыялістычную Фэдэрацыйную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была перайменаваная ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію.

  • 1991 — дэклярацыя аб сувэрэнітэце і рэфэрэндум аб незалежнасьці Македоніі, якія аформілі яе бяскроўны выхад з складу Югаславіі. Першым прэзыдэнтам Македоніі стаў выхадзец зь мясцовай партнамэнклятуры Кіра Глігараў (1991—1999).
  • 1991 — Баўгарыя — першая дзяржава сьвету, якая прызнала незалежнасьць Македоніі.
  • 1993 — увод «блакітных касак» (Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія [4]) ААН.
  • У выніку вайны ў Косава ў 1999 каля 360 000 косаўскіх альбанцаў знайшлі прытулак на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але пазьней мясцовыя альбанцы па іх прыкладзе высунулі патрабаваньне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі зь пераважна альбанскім насельніцтвам.
  • 19992004 — прэзыдэнт Барыс Трайкоўскі.
  • 2001 сакавік — жнівень — Альбанскае паўстаньне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетава). Альбанская армія нацыянальнага вызваленьня (лідэр Алі Ахмэці) распачалі ваенна-партызанскія дзеяньні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаяньню паклала канец толькі ўмяшаньне НАТО, у выніку чаго альбанцам была нададзеная абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус альбанскай мовы, амністыя паўстанцаў, альбанская паліцыя ў альбанскіх раёнах).
  • 2002 — спарадычныя рэцыдывы альбанска-македонскага міжэтнічнага канфлікту.

Узброеныя сілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2004—2005 год ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Македонія налічвалася 10 890 чалавек. УС Македоніі ўдзельнічалі ў Ірацкай вайне.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Рэспублікі Македонія

Геаграфічная вобласьць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія —належаць Баўгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.

На большай частцы тэрыторыі разьмяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сыстэмаў Скопская Чорная Гара, Пінд (вышэйшая кропка — г. Кораб (2753 м.) і Пірын, падзеленых шырокімі міжгорнымі катлавінамі. Адзін ад другога горныя хрыбты аддзяляюць даліны рэкаў Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе разьмешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Охрыдзкае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйное Дайранскае возера.

Рэгіён сэйсьмічна актыўны, землятрусы даволі моцныя. У выніку апошняга, які адбыўся ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп’е.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Македоніі клімат пераходзіць ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — 11—12 °C, ліпеня — 21—23 °C. Гадавая колькасьць ападкаў 500—700 мм.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць жыхароў краіны — каля 67% — належыць да некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы (адзіны выпадак у сьвеце, калі большасьць насельніцтва належыць на некананічнай праваслаўная юрысдыкцыі). У 1967 г., царква абвясьціла сваю незалежнасьць ад Сэрбскай праваслаўнай царквы, але яе аўтакефалія не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. Мусульмане складаюць 30% ад агульнай колькасьці вернікаў, прыхільнікаў іншых канфэсіяў — 3%. Усяго ў Македоніі 1200 праваслаўных цэркваў і кляштароў і 425 мячэтаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканамічнае разьвіцьцё слабае. Тут здабываюць храміты, медныя, сьвінцова-цынкавыя і жалезныя руды, марганец. Ёсьць прадпрыемствы чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаўнічыя, хіміка-фармацэўтычныя прадпрыемствы, лёгкая і харчовая прамысловасьць.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на ліпень 2004 г, насельніцтва рэспублікі складала 2 071 210 чалавек.

68% насельніцтва гаворыць на македонскай мове паўднёваславянскай групы моваў. 25% насельніцтва гаворыць на альбанскай мове, 3% — на турэцкай, 2% — на сэрба-харвацкай.

Асаблівасьцю дэмаграфічнай сытуацыі ў Македоніі зьяўляецца перавышэньне нараджальнасьці альбанскай часткі насельніцтва над славянскай. Аднак у апошнія гады нараджальнасьць альбанцаў падае хутчэйшымі тэмпамі: у 2005 колькасьць народжаных альбанскіх дзяцей склала 30,8% ад агульнага ліку дзяцей, тады як у 2001 дадзены паказчык дасягаў амаль 40%.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшы горад і сталіца — Скоп’е (насельніцтва — 467 257). Іншыя буйныя гарады: Куманава — насельніцтва 103 205, Бітала — 86 408, Прылеп — 73 351, Тэтава, Вэлес, Охрыд.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэспубліка Македоніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў