Рэфрыжэратар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэфрыжэратар — у аўтамабільных перавозках — сёдлавы цягач і паўпрычэп, абсталяваны цеплаізаляцыйнай сыстэмай і халадзільнай устаноўкай.

Прызначаны для перавозкі папярэдне замарожаных або астуджаных харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца (мяса, рыба, садавіна), а таксама прадуктаў, якія трэба абаграваць.

Паўпрычэп прыдатны для перавозкі большасьці відаў прадуктаў, якія хутка псуюцца, і прадукцыі з адмысловымі ўмовамі захоўваньня. Тэмпэратура, якая можа падтрымлівацца ў грузавым адсеку, складае ад +30оС да — 30оС.

Асноўныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • унутраны аб’ём грузавой прасторы кузаву ад 82 м³ да 92 м³;
  • унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,45 м;
  • унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 2,7 м,
  • унутраная даўжыня ад 13,2 м да 13,5 м;
  • карысная нагрузка ад 18 000 кг да 22 000 кг грузу;
  • ёмістасьць — 33 эўрападдоны.

Перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • захаваньне і падтрыманьне тэмпэратурнага рэжыму;
  • больш высокая захаванасьць грузу ад пранікненьня за кошт цвёрдых сьцен.

Недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • пагрузку можна ажыцьцяўляць толькі з задняга борта;
  • за кошт ізатэрмічных сьценак і халадзільнай устаноўкі адносна вялікая парожняя вага паўпрычэпу ў параўнаньні з іншымі тыпамі паўпрычэпаў (вага ад 7000 кг да 8000 кг), што зьніжае масу карыснай нагрузкі.