Рэфэрэндум пра статус Крыму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Узор бюлетэня.

Рэфэрэндум пра статус Крыму (па-ўкраінску: Референдум про статус Криму) — незаконны рэфэрэндум, які 16 сакавіка 2014 году з махінацыямі і распальваньнем нянавісьці правялі ўсталяваныя акупацыйнымі расейскімі дэсантнымі войскамі[1][2] ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) і гораду Севастопаль. Напярэдадні, 14 сакавіка, Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнай пастанову Рады АРК аб правядзеньні рэфэрэндуму[3].

На абмеркаваньне было вынесенае пытаньне пра будучы статус Крыму, якое прадугледжвала выбар аднаго з двух варыянтаў адказу: «Вы за ўзьяднаньне Крыму з Расеяй на правах суб’екту Расейскай Фэдэрацыі?» альбо «Вы за аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 году і за статус Крыму як часткі Ўкраіны.

Бюлетэні для правядзеньня рэфэрэндуму 16 сакавіка ўтрымлівалі варыянты адказу на трох мовах: расейскай, украінскай і крымскататарскай.

27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[4]. 15 красавіка міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[5]. 5 траўня Рада пры прэзыдэнце Расеі ў справе разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека згадала ў сваёй справаздачы аб удзеле ў рэфэдэндуме толькі 30% выбарцаў, зь якіх толькі палова (15% ад агульнага ліку выбарцаў) галасавала за адарваньне Крыму ад Украіны[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]