Рэфэрэндум у Беларусі 2004 году
17 кастрычніка 2004 года ў Беларусі прайшоў ініцыяваны прэзыдэнтам Лукашэнка рэфэрэндум. Рэфэрэндум быў прызначаны ўказам прэзыдэнта ад 7 верасьня 2004 года № 431 [1] і быў сумешчаны з парлямэнцкімі выбарамі. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ ладзіла байкот выбараў ды рэфэрэндуму[2].
Зьмест |
Пытаньне [рэдагаваць]
Пытаньне на рэфэрэндум выносілася адно і гучала наступным чынам: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельнічаць у якасьці кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзыдэнта і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: „Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.“?»
У той жа час, паводле арт. 112 выбарчага кодэкса «на рэспубліканскі рэфэрэндум не могуць выносіцца пытанні: …зьвязаныя з абраньнем і вызваленьнем Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь…».[3]
Папярэдняе апытаньне [рэдагаваць]
Па выніках усебеларускага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага The Gallup Organization/Baltic Surveys у канцы верасьня 2004 года за зьмену Канстытуцыі былі гатовыя прагаласаваць 39 % апытаных, супраць — 32,5 %, астатнія на той момант яшчэ не вызначыліся.[4]
Вынікі [рэдагаваць]
Па паведамленьні ЦВК Беларусі [5] [6] «За» прагаласавала 5 548 477 грамадзян, што складае 79,42 адсоткаў ад ліку грамадзян, занесеных у сьпісы для галасаваньня. Супраць ухвалы вынесенага на рэфэрэндум пытаньня прагаласавала 691 917 грамадзян, што складае 9,90 адсоткаў ад ліку грамадзян, занесеных у сьпісы для галасаваньня. Лік бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, склаў 67 001.
У выніку рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка атрымаў магчымасьць удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасьць разоў (раней канстытуцыя прадугледжвала толькі два прэзыдэнцкіх тэрміна запар) і ўзяў удзел у выбарах 2006 года
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 7 сентября 2004 г. N 431 О назначении республиканского референдума (рас.)
- ^ Зянон Пазьняк (23 ліпеня 2003) Беларуская палітыка – лета 2003. Беларуская Салідарнасьць. Праверана 29 сакавіка 2011 г.
- ^ БХК заявляет о незаконности референдума (рас.)
- ^ Трэці тэрмін Аляксандра Лукашэнкі: "За" і "Супраць"
- ^ http://www.rec.gov.by/refer/refer2004result.html
- ^ http://www.rec.gov.by/refer/refer2004itogi.html
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйныя вынікі на сайце ЦВК (рас.)
- БелаПАН, Рэфэрэндум-2004
- TUT.BY, "Амэрыканскія горкі" беларускай Канстытуцыі
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|