Рэфэрэндум у Славаччыне 2010 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэфэрэндум па палітычных рэформах у Славаччыне быў праведзены 18 верасьня 2010 году пасьля ўхваленьня пэтыцыяў клясычнай лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць[1], трэцяй па велічыні партыі ў Парлямэнце Славаччыны. З 401 126 сабраных подпісаў сапраўднымі было знойдзена 386 000.

Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які паводле Канстытуцыі Славаччыны складае 50% ад колькасьці электарата — набраўшы толькі 22,8%. Пераважная большасьць прымалых удзел у рэфэрэндуме галасавала на карысьць усіх шасьці прапановаў, падтрымаўшы прыкладна 70% — 90 % ад кожнай прапановы рэфэрэндума[2].

Рэфэрэндум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У хадзе рэфэрэндуму грамадзянам было зададзена шэсьць пытаньняў, якія былі высунутыя партыяй Свабода і салідарнасьць яшчэ ў 2009 г. падчас іх падрыхтоўкі да «Рэфэрэндуму 2009»[3]:

  • адмяніць тэлевізійную ліцэнзію
  • абмежаваць дэпутацкую недатыкальнасьць
  • панізіць колькасьць чальцоў парлямэнту з 150 да 100 да 2014 году
  • усталяваць максымальны кошт лімузынаў, якія выкарыстоўваюцца ўрадоўцамі, у €40 000
  • увесьці электроннае галасаваньне праз Інтэрнэт
  • зьмяніць Кодэкс прэсы, прыбраўшы аўтаматычнае права палітыкаў на адказ.

Апошнія чатыры патрабаваньні ўжо былі ўключаныя ў новае пагадненьне ўрадавай кааліцыі, якое было сфармавана пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году і ўключала ў сябе партыю СіС[4].

Выбары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неабходны мяжа ў 50% зьяўляецца абавязковай для таго, каб лічылася, што рэфэрэндум адбыўся[5]. Толькі адзін рэфэрэндум у гісторыі Славаччыны здолеў пераадолець гэтую мяжу: Рэфэрэндум аб уступленьні Славаччыны ў Эўрапейскі Зьвяз (2003) (51.5 %)[6].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапанова 1 (адмена тэлевізійнай ліцэнзіі)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 90,058 9.02%
За 870,864 87.24%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 37,220 3.72%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553
Прапанова 2 (абмежаваньне дэпутацкай недатыкальнасьці)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 17,333 1.73%
За 952,281 95.40%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 28,528 2.85%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553
Прапанова 3 (зьніжэньне колькасьці чальцоў парлямэнту да 100)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 38,450 3.85%
За 925,888 92.76%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 33,804 3.38%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553
Прапанова 4 (усталяваньне максымальнага кошту аўтамабіляў)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 61,532 6.16%
За 886,767 88.84%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 49,843 4.99%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553
Прапанова 5 (галасаваньне праз інтэрнэт)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 221,847 22.22%
За 703,336 70.46%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 72,959 7.30%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553
Прапанова 6 (зьмяненьне кодэксу прэсы)[7]
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 134,163 13.44%
За 747,983 74.93%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 115,996 11.62%
Агульная колькасьць галасоў 998,142 100.00%
Яўка 22.84%
Неабходная яўка 50.00%
Колькасьць выбарнікаў 4,369,553

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zuzana Vilikovská SaS-initiated referendum to be held on September 18. The Slovak Spectator. Праверана 7 ліпеня 2010 г.
  2. ^ Referendum 2010: Referendum fails due to low turnout, according to preliminary results - updated. The Slovak Spectator. Праверана 19 верасьня 2010 г.
  3. ^ Slovak president sets Sept vote on parliament size [ WORLD BULLETIN- TURKEY NEWS, WORLD NEWS ]
  4. ^ Slovak President Gašparovič will announce a SaS-initiated referendum - The Slovak Spectator
  5. ^ Fledgling Party Sets the Tone in Slovakia | Angus Reid Public Opinion
  6. ^ Lee Miles The European Union: Annual Review 2003/2004. — London: 2004. — С. 159. — ISBN 9781405119191
  7. ^ а б в г д е Referendum 2010: Voting results. Central Election Commission. Праверана 2010-09-20 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]