Рэчыца (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 52°22′ пн. ш. 30°24′ у. д. (G)

Рэчыца
Герб
Раён Рэчыцкі раён
Вобласьць Гомельская вобласьць
Першыя згадкі 1213
Горад з 1511
Насельніцтва 65 532 (2005)
Тэлефонны код +375 2340
Паштовы індэкс 247500
Геаграфічныя каардынаты 52°22′ пн. ш. 30°24′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
UTC+2
UTC+3
Месцазнаходжаньне Рэчыцы
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца

Рэ́чыца — горад у Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар Рэчыцкага раёну.

Насельніцтва гораду — каля 65 тысячаў жыхароў. Раней колькасьць насельніцтва набліжалася да 75 тысячаў, аднак многія зьехалі. Па распаўсюджаным меркаваньні назва ўтварылася ад славянскага слова, якоя азначае «рака». Рэчыца знаходзіцца ў маляўнічым месцы на правым беразе Дняпра.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў летапісах у 1213 годзе. На працягу 1113 стагодзьдзяў мястэчка належала ў асноўным кіеўскім і чарнігаўскім князям. У канцы 14 стагодзьдзе горадам валадарыў літоўскі князь Вітаўт, які пабудаваў тут умацаваны замак «з сасновага дрэва». Замак прастаяў больш за дзьвесьце гадоў і быў спалеты казацкімі атрадамі Залатарэнка ў 1654 годзе. Адным зь першых беларускіх гарадоў у 1511 годзе Рэчыца атрымала Магдэбурскае права, якое пацьвярджала двойчы: у 1561 і 1596 гадох.

[рэдагаваць] Прамысловасьць

У горадзе знаходзяцца заводы: завод вырабаў з мэталу, керамічна-трубны, гідралізна-дрожджавы, масла і сухога малака, вінаробны, піўзавод ААТ «Рэчыцапіва», а таксама прадпрыемтсвы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, гарадзкая суднаверф.

Паблізу Рэчыцы знаходзіцца самае вялікае ў Беларусі радовішча нафты.

[рэдагаваць] Культура

У горадзе дзейнічае краязнаўчы музэй, дзе знаходзіцца вялікая колькасьць экспанатаў па гісторыі гораду.

У горадзе знаходзяцца 2 царквы і касьцёл.

Сучасны герб Рэчыцы вядомы з 16 стагодзьдзя — у срэбным полі чырвоная харугва з Пагоней.

[рэдагаваць] Экалягічнае становішча

Рэчыца знаходзіцца на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы

Рэчыца мае некалькі гарадоў-пабрацімаў у некалькіх краінах.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. Гарады-пабрацімы Рэчыцы (рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Рэчыца (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады