Рэя Сыльвія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэя Сыльвія
лац. Rhea Silvia
Rubens - Mars et Rhea Silvia.jpg
«Марс і Рэя Сыльвія». Рубэнс
Род дзейнасьці вясталка
Бацька Нумітор
Муж Тыбэрын
Дзеці Ромул, Рэм

Рэя Сыльвія (па-лацінску: Rhea Silvia), Ілія — у рымскай міталёгіі маці Ромула й Рэма. Паводле адной з вэрсіяў, набліжаючай заснаваньне Рыма да прыбыцьця ў Італію Энэя, Рэя Сыльвія была ягонай дачкой ці ўнучкай; паводле іншай, больш распаўсюджанай, — дачкой цара Альбы-Лёнгі Нумітара (адсюль другая частка імя Рэі Сыльвіі — ад лац. silvus, «лесавік» — мянушка альбо радавое імя ўсіх цароў Альбы-Лёнгі), выгнанага сваім братам Амуліюсам, які захапіў уладу.

Амуліюс, для таго, каб у Рэі Сыльвіі ня было дзяцей, зрабіў яе вясталкай. Аднак Рэя Сыльвія нарадзіла двух двайнятаў ад бога Марса (ёсьць вэрсія, што ад Амуліюса ў абліччы Марса). За парушэньне абраду бясшлюбнасьці, якая давалася вясталкамі, Рэя Сыльвія была падвергнутая пакараньню: пасьля нараджэньня Ромула й Рэма, Амуліюс загадаў закапаць Рэю Сыльвію ў зямлю. Па іншай вэрсіі яна была заключана ў цямніцу альбо кінута ў раку Тыбр. Рэя Сыльвія была выратавана Тыбэрынам, богам ракі Тыбр, і сталася ягонай жонкай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]