Сьера-Леонэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Republic of Sierra Leone Рэспубліка С'ера Леонэ |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: "Unity - Freedom - Justice" (Адзінства - Свабода - Справядлівасьць) | |||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||
| Сталіца | Фрытаўн | ||
| Найбуйнейшы горад | Фрытаўн | ||
| Урад
прэзыдэнт<br/
|
рэспубліка Эрнэст Баі Карома |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
119-е месца ў сьвеце 71 740 км² 1,0 |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
103-е месца ў сьвеце 5 866 000 83/км² |
||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
151 месца ў сьвеце 4,921 млрд.$ 903$ |
||
| Валюта | Леонэ (SLL) |
||
| Часавы пас - улетку |
GMT (UTC+0) +0 (UTC+0) |
||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
27 красавіка 1961 | ||
| Дзяржаўны гімн | ««High We Exalt Thee, Realm of the Free»» | ||
| Аўтамабільны знак | WAL | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sl | ||
| Тэлефонны код | +232 | ||
С'ера Леонэ – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Гвінэяй (652 км) і Лібэрыяй (306 км).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- ХV стагодзьдзе – партугальцы заснавалі на тэрыторыі С'ера Леонэ першыя факторыі.
- 1787 год – заснаваньне Фрытаўна вызваленымі рабамі.
- 1808 год – узьбярэжныя раёны С’ера Леонэ сталі брытанскай калёніяй.
- 1961 год – С'ера Ленэ атрымала незалежнасьць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
- 1967 год – зьдзейсьнены пераварот, мэтай якога была спыненьне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсьці Усенародны кангрэс.
- 1968 – 1971 г.г. – адбылася некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Ўсенароднага кангрэса, які ў 70 - 80-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 – адзінай дазволенай.
- 1991 – 2002 г.г. – грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Лібэрыі. Вызначыліся супярэчнасьці паміж мусульманскай і хрысьціянскай абшчынамі.
- 1996 – прэзыдэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
- 1997 – пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
- 1998 – вайсковая інтэрвэнцыя міжнародных вайсковых сілаў на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі зьвергнутага прэзыдэнта Кабы.
- 1999 – паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртаньня прэзыдэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ў урад, іх лідэр Фодэ Санко стаў віцэ-прэзыдэнтам.
[рэдагаваць] Палітыка
С'ера леонэ – гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінэт Міністраў. Аднапалатны парлямэнт складаецца з 124 дэпутатаў. 112 зь іх выбіраюцца разам з прэзыдэнтам, астатнія – гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадзтва.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
С'ера Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласьць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акругаў:
| № | Правінцыя |
па-ангельску |
Насельніцтва (2004), тыс. чал. |
Плошча, тыс. км² |
Шчыльнасьць, чал./км² |
Колькасьць акругаў |
Цэнтар |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Заходняя вобласьць | Western Area | 950,9 | 0,56 | 1698 | 2 | Фрытаўн |
| 2 | Усходняя правінцыя | Eastern Province | 1187,5 | 15,6 | 76 | 3 | Кенема |
| 3 | Паўночная правінцыя | Northern Province | 1718,2 | 35,9 | 48 | 5 | Макені |
| 4 | Паўднёвая правінцыя | Southern Province | 1106,6 | 19,7 | 56 | 5 | Бо |
[рэдагаваць] Геаграфія
За выключэньнем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зарасьлі, і саванная расьліннасьць з баабабамі. Далей ад узьбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).
Клімат – экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з траўня да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.
Тэмпэратура складае ад +21° С да +31° С
[рэдагаваць] Эканоміка
С'ера Леонэ адна з самых бедных краінаў у сьвеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы дыямэнтаў. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксытаў.
65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспаданьня застаецца вельмі нізкім.
Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У С'ера Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія зь іх гэта тэмнэ на поўначы і мэндэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў ангельскіх калянізатараў.
Ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасьць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца ісьлям (60%), 30% мясцовыя веры, 10% - хрысьціяне.
Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 37 гадоў.
[рэдагаваць] Культура
Сучасная сыстэма адукацыі ў С'ера Леонэ вядзе паходжаньне ад першых ангельскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і сьвятароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова – каледж Фуа-Бэй. Да канчатку Першай Сусьветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы разьмяшчаліся на ўзьбярэжжы. Да Другой Сусьветнай вайны сыстэма адукацыі пранікла ў ва ўнутраныя раёны краіны.
У 1991 годзе ў С’ера Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).
У унівэрсытэце С'ера Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа – Бэй і унівэрсытэцкага каледжу Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 пэдагагічных і тэхнічных каледжа.
Пасьля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.
