Сусьветная арганізацыя здароўя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «САЗ»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг САЗ

Сусьве́тная арганіза́цыя здаро́ўя, САЗ (па-ангельску: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацыяў, якая дзейнічае ў рамках ААН. Была ўтворана ў 1946 годзе, але пачала дзейнасьць у 1948 годзе. Штаб-кватэра САЗ знаходзіцца ў Жэнэве.

Мэта дзейнасьці САЗ — гэта павелічэньне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя і барацьбы з эпідэміямі, а таксама ўсталяваньня нормаў склада лекаў і якасьці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяваньне мэдыцынскай бясьпекі для кожнага чалавека і зьмяншэньне сьмяротнасьці немаўлят.

Да асноўных посьпехаў дзейнасьці САЗ належаць: перамога над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. САЗ таксама вальчыць са СНІДам.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сусьветная арганізацыя здароўясховішча мультымэдыйных матэрыялаў