Сабор Сьвятога Патрыка (Дублін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Сабор Сьвятога Патрыка
St Patrick's Cathedral
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Краіна Ірляндыя
Горад Дублін
Каардынаты 53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.33944° пн. ш. 6.27139° з. д. / 53.33944; -6.27139Каардынаты: 53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.33944° пн. ш. 6.27139° з. д. / 53.33944; -6.27139
Канфэсія англіканства
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадваньне 1191 год
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Сьвятога Патрыка на мапе Ірляндыі
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Commons-logo.svg Сабор Сьвятога Патрыка на Вікісховішчы
Сабор Сьвятога Патрыка

Сабор Сьвятога Патрыка (па-ірляндзку: Árd Eaglais Naomh Pádraig, поўная англ. назва The National Cathedral and Collegiate Church of Saint Patrick, Dublin) — найвялікшы сабор у Ірляндыі. Належыць англіканскай Царкве Ірляндыі. Сабор не зьяўлецца катэдрай біскупа. Узначальваецца дэканам, найвядомейшым зь якіх быў сатырык Джанатан Сўіфт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабор Сьвятога Патрыка быў пабудаваны каля сьвятой крыніцы сьв. Патрыка на выспе паміж дзвумя рукавамі ракі Подл. У 1192 годзе першы арцыбіскуп Дубліна Джон Комін прысвоіў царкве Сьвятога Патрыка, адной з чатырох цэркваў Дубліна, статус саборнае царквы. Зь цягам часу каля сабора зьявіўся цэлы комплекс будынкаў, уключаючы палац арцыбіскупа. Юрыдычнае кіраваньне саборам было разьмежаванае паміж дэканам і арцыбіскупам.

Дакладна невядома, калі саборнай царкве быў нададзены статус сабора. Верагодней за ўсё гэта адбылося да 1212 года. Па загаду ангельскага караля Генрыха III у 1225 годзе пачалася рэканструкцыя сабора, якая цягнулася чатыры гады. У выніку сабор набыў выгляд у стыле раньняй ангельскай готыкі. Прыкладна ў 1270 годзе да сабора была дабудаваная Капліца Лэдзі. Вежа Майнант і заходні нэф былі адноўленыя паміж 1362 і 1370, пасьля буйнага пажару.

З часу пабудовы і на працягу ўсёй гісторыі сабора найвялікшай праблемай зьяўлялася падмываньне грунту з-за блізкасьці ракі Подл. Адбываліся нават навадненьні, асабліва моцнае — напрыканцы XVIII ст. Па гэтай прычыне сабор ніколі ня меў склепавых памяшканьняў.

У выніку ангельскае рэфармацыі ў 1537 годзе сабор стаў належаць англіканскай ірляндзкай царкве, хоць большасьць атачаючых сабор жыхароў засталіся каталікамі. Падчас канфіскацыі маёмасьці, якую праводзілі жаўнеры Томаса Кромвэля былі зьнішчаныя шматлікія малюнкі ў росьпісу сабора, пазьней, у 1544 годзе, у выніку занядбаньня разбурыўся нэф сабора.

Інтэр'ер сабора

Пры каралю Эдуардзе VI Сабор Сьвятога Патрыка апынуўся ў заняпадзе, фактычна выконваў ролю прыхадзкой царквы. Кароль прызначыў частку пабудоваў палацавага комплекса, які разросься да таго часу, для выкарыстаньня ў якасьці судовага памяшканьня. Срэбра, каштоўнасьці, упрыгожваньні і часткі інтэр'ера сабора былі перададзеныя ў Сабор Хрыста. У 1549 годзе было загадана перафарбаваць муры сабора і аздобіць яго цытатамі са Сьвяшчэннага Пісаньня.

У 1555 годзе, падчас валадарыньня Філіпа і Мэры сабор быў адноўлены ў правах, пачалася рэстаўрацыя, і па загаду каралевы вернутыя шматлікія цэннасьці раней канфіскаваныя з сабора.

У 1560 годзе на вежы Сабора Сьвятога Патрыка быў ўсталяваны адзін зь першых грамадзкіх гадзіньнікаў у Дубліне.

XVII ст.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пачатку XVII ст. надзел Багародзіцы быў разбураны і адзьдзелены ад астатняй часткі сабора, да якога было дабудавана некалькі новых галерэяў для разьмяшчэньня кліра сабора.

Падчас Садружнасьці ў хадзе заваяваньня Ірляндыі ў нэфе сабора лордам-пратэктарам Олівэрам Кромвэлем была ўладкаваная канюшня для свайго каня. Мэтай гэтага ўчынку было прадэманстраваць стаўленьне да англіканскай царквы, якую ён атаясамліваў з каталіцтвам і праяўленьнем раялізма.

У 1660 пасьля рэстаўрацыі манархіі ў будынку сабора пачаліся аднаўленчыя працы.

У 1666 годзе плябанам сабора было прапанавана аддаць надзел Багародзіцы для набажэнстваў абшчыне францускіх гугенотаў, уцёкшых у Ірляндыю з Францыі. Пасьля невялікага рамонта, 23 сьнежня 1666 была заключаная арэндная дамова якая пэрыядычны падаўжалася да 1816 года калі ўсе гугеноты цалкам інтэграваліся ў гарадзкое насельніцтва Дубліна. У гэты час надзел Багародзіцы быў вядомы як L'Eglise Française de S.-Patrick.

З-за пагрозы абвалу даху, у 1668 годзе было прынятае рашэньне аб яго замене, новы пабудаваны ў 1671 годзе.

Пасьля Слаўнай рэвалюцыі сабор ненадоўга 16681670 стаў каталіцкім, але пасьля паразы якабітаў ад войскаў Вільгэльма III Аранскага ізноўку стаў англіканскім.

XVIII ст.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бюст Джанатана Сўіфта ў саборы
Плян сабора ў XVIII ст.
Адмысловая зэльда прэзыдэнта Ірляндыі ў саборы.

На працягу ўсёй гісторыі Сабор Сьвятога Патрыка неразрыўна зьвязаны з ірляндзкай культурай, але адзін з галоўных аспэктаў гэтай сувязі гэта Джанатан Сўіфт, вядомейшы пісьменьнік і сатырык, які быў дэканам сабора з 1713 па 1745. Многія зь яго вядомых казаньняў і «ірляндзкіх трактатаў» напісаныя ў пэрыяд яго дэканства. Джанатан Сўіфт выдаткоўваў на патрэбы сабора свае ўласныя сродкі, утрымоўваў прыют для бедных жанчынаў пры саборы, а таксама шпіталь Сьвятога Патрыка.

У 1769 годзе да будынку быў даданы высокі сьпічак, які дагэтуль зьяўляецца аднім з арыентыраў Дубліна.

У 1792 годзе набажэнствы ў саборы былі перапыненыя з-за благога стану паўднёвага мура і часткі даху.

Ордэн Сьвятога Патрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1783 да 1871 сабор служыў Капліцай Найбліскучага Ордэна Сьвятога Патрыка, у саборы ладзілася цэрэмонія ініцыяцыі ў рыцары. Пасьля 1871 года ініцыяцыі праводзяцца ў залі Сьвятога Патрыка Дублінскага Замка. У саборы дагэтуль магчыма ўбачыць гербы ініцыяваных рыцараў.

XIX ст.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1805 годзе паўночны трансэпт быў адноўлены з руінаў.

У 1846, пасада дэкана Сьвятога Патрыка была аб'яднаная з дэканам Сабора Хрыста, сумесная пасада праіснавала да 1871 года.

Зьдзейсьненая спроба генэральнае рэстаўрацыі, рэстаўрацыя не завершаная да канца з-за эканамічных праблемаў, адноўленая Капліца Лэдзі.

У сярэдзіне XIX ст. у хадзе рэстаўрацыі быў найдзены кельцкі крыж, цяперака ён выстаўлены ў саборы.

Генэральная канструкцыя праведзеная ў 18601865 гадох і аплачаная вядомым ірляндзкім піваварам Бэнджамінам Гінэсам. Шматлікія сярэднявечныя часткі будынка былі замененыя, сярэднявечныя капліцы ж былі ўвогуле выдаленыя. Праўдзівых дакумэнтаў да цяперашняга часу захавалася няшмат, пагэтаму немагчыма з дакладнасьцю сьцвярджаць якія часткі дададзеныя ў віктарыянскую эпоху і колькі засталося сярэднявечных.

У 1871 годзе было канчаткова прынята рашэньне аб наданьні статусу катэдральнага Сабору Хрыста, а Сабору Сьвятога Патрыка быў нададзены статус нацыянальнага.

Наш час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зараз сабор уяўляе сабой месца правядзеньня шматлікіх грамадзкіх нацыянальных цэрэмоніяў. Кожны лістапад тамака сьвяткуецца Ірляндзкі Дзень Памяці наведваемы прэзыдэнтам Ірляндыі.

У саборы пахаваныя два ірляндзкіх прэзыдэнта, у 1944 тамака быў пахаваны Дугалс Хайд, а ў 1974 прэзыдэнт Эрскін Чайлдэрс. Паколькі прэзыдэнт Чайлдэрс памёр на сваёй пасадзе, яго хаўтуры былі афіцыяльнай дзяржаўнай цэрэмоніяй. На яе зьехаліся главы і прадстаўнікі замежных дзяржаваў.

У 2006 годзе сабор захапілі 18 аўганскіх бэжанцаў з мэтай атрыманьня палітычнага прытулку, і утрымлівалі яго цягам некалькіх дзён.

Статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу ўсёй гісторыі Сабора Сьвятога Патрыка было спаборніцтва з Саборам Хрыста за статус катэдральнага. Гэтая барацьба прывяла да беспрэцэдэнтга выпадку, калі ў адным горадзе, у адной епархіі, два катэдральных сабора. Канфрантацыя захавалася са значнай напружанасьцю са дня заснаваньня сабору да 1300 года калі была падпісаная дамова (Pacis Compositio) з шасьцю асноўнымі пунктамі:

  • Прысьвячэньне і ўзьвядзеньне на пасад арцыбіскупа Дубліна павінна адбывацца ў Саборы Хрыста, але ў справаздачах указана, што гэта правіла не заўсёды выконвалася: два разы цэрэмонія адбывалася ў абодвух саборах, і як мінімум два арцыбіскупа прысьвячаліся толькі ў саборы Сьвятога Патрыка.
  • У Саборы Хрыста павінны былі захоўвацца крыж, мітра і пярсьцёнак памерлага арцыбіскупа.
  • Памерлыя арцыбіскупы Дубліна павінны былі быць пахаваныя пачаргова ў двух саборах, калі імі не адзначалася іншага.
  • Штогадовае асьвячэньне ялея павінна было адбывацца ў Саборы Хрыста
  • Абодва саборы павінны дзейнічаць як адзін і роўна разьмяжоўваць абавязкі
  • Абодва саборы ў наступныя стагодзьдзі функцыянавалі разам у епархіі, пакуль у 1871 годзе Сабору Сьвятога Патрыка ня быў нададзены статус Нацыянальнага, а Сабору Хрыста катэдры Дубліна.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сабор Сьвятога Патрыка (Дублін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў