Сабор Божага Яўленьня (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Сабор Божага Яўленьня
Богаяўленская саборная царква
Богаяўленская саборная царква
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′02″ пн. ш. 28°46′07″ у. д. / 55.48389° пн. ш. 28.76861° у. д. / 55.48389; 28.76861Каардынаты: 55°29′02″ пн. ш. 28°46′07″ у. д. / 55.48389° пн. ш. 28.76861° у. д. / 55.48389; 28.76861
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1761
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сабор Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Сабор Божага Яўленьня
Сабор Божага Яўленьня
Сабор Божага Яўленьня
Сабор Божага Яўленьня на Вікісховішчы

Царква саборная Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVIII ст. у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Уваходзіць у склад комплексу Богаяленскага манастыра. Катэдральны сабор Полацкай і Глыбоцкай япархіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1761 годзе манахі пачалі будаваньне мураванай саборнай царквы, асьвечанай 5 жніўня 1777 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква разам з манастыром канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1839 годзе пры перабудове царквы зруйнавалі барокавыя франтоны і завяршэньні вежаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, пазьней яе пераабсталявалі пад спартовую залю. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1981 годзе ў будынку разьмясьцілася карцінная галерэя.

У 1991 годзе царкву перадалі вернікам. У 2000-я гады купалы помніка пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрафотаздымак 1918 году

Помнік архітэктуры барока. Гэта крыжова-купальная базыліка з 2 вежамі на галоўным (заходнім) фасадзе і паўкруглай апсыдай. Над перакражаваньнем асноўнага аб’ёму і трансэпту — высокі сьветлавы барабан з сфэрычным купалам, завершаным гранёным ліхтаром. Такімі ж купаламі завяршаюцца 1-ярусныя фасадныя вежы, паўночная зь якіх зьяўлялася званіцай (7 званоў). Сьцены вежы, грані барабана праразаюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках. Галоўны фасад вэртыкальна падзяляецца магутнымі слаістымі пілястрамі на высокіх цокалях, восьсю сымэтрыі аркавы ўваходны партал і аконны праём хораў над ім. Вось сымэтрыі бакавых фасадаў падкрэсьліваецца рызалітам з лучковым уваходным праёмам з глыбокімі адхіламі. Пэрымэтрам будынка праходзіць карніз простага профілю.

Усярэдзіне 4 масіўныя слупы квадратнага сечавы, перакінутыя церазь іх аркі і ветразі нясуць сфэрычны купал зь ліхтаром. Цыліндрычны барабан пад купалам мае выгляд ратонды. Перакрыцьці — цыліндрычныя скляпеньні на распалубках. Над нартэксам на тройной аркадзе разьмяшчаюцца хоры з каванай агароджай. На левым перадалтарным слупе месьціцца ракальная арка — выхад на колішні амбон. Фрагмэнтарна захаваўся фрэскавы росьпіс на ўнутранай паверхні барабана, у яго прасьценках — тэмпэрныя размалёўкі (3-мэтровыя фігуры 3 сьвяціцеляў; 2-я палова XVIII ст., часткова адноўлена ў XIX ст.). У царкве захоўваўся славуты абраз «Маці Божая Іверская» ў срэбным пазалочаным абкладзе і такой жа раме (лічыўся цудоўным), які па пажары перанесьлі ў Сафійскі сабор. Існуе 2-ярусны іканастас сучаснай работы на 6 абразоў[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 24

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000617