Сабор беларускіх сьвятых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сабор Беларускіх Сьвятых — праваслаўныя сьвятыя, жыцьцё і дзейнасьць якіх адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Сьвяткаваньне Сабору Беларускіх Сьвятых усталявана 3 красавіка (н. ст.) 1984 году па благаславеньні патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Пімена і праводзіцца штогод у трэцюю нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы (Тройцы). Акрамя таго, амаль для кожнага сьвятога ёсьць асобны дзень памяці.

Беларускія сьвятыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 кастрычніка 1999 году на пасяджэньні Сынода Беларускай праваслаўнай царквы зьдзейсьнена кананізацыя «ў ліку мясцова-ўшаноўваемых сьвятых 23 новамучанікаў», клірыкаў Менскай япархіі 1-й паловы XX стагодзьдзя. Іх памяць 15 (28) кастрычніка. Па стане на 2006 год у Саборы беларускіх сьвятых праслаўленыя 55 угоднікаў Божых.

У Сабор Беларускіх Сьвятых уваходзяць (даты пададзеныя па старым стылі, затым — па новым стылі:

Сьвяціцелі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дабраверныя князі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прападобнамучанікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прападобнамучанік Афанасій, ігумен брэсцкі (каля 15971648). Нарадзіўся ў беларускай шляхецкай сям’і Філіповічаў. Некаторы час жыў пры двары Льва Сапегі. Пастрыжаны ў манахі ў 1627 годзе ў Віленскім Сьвята-Духаўскім манастыры. У 1632 годзе рукапаложаны ў іераманаха і прызначаны намесьнікам у Дубойскі манастыр каля Пінска. З 1640 году — ігумен Берасьцейскага Сімяонаўскага манастыра. За абарону праваслаўя быў зьняволены. У 1648 годзе яго арыштавалі, катавалі і расстралялі. Памяць двойчы: 20 ліпеня (2 жніўня) — адшуканьне мошчаў і 5(18) верасьня — спачын.
  • Прападобнамучанік Макарый Канеўскі (16051678). Нарадзіўся ў Оўручы на Валыні. Навучаўся і прыняў пострыг у Оўруцкім Усьпенскім манастыры. З 1625 году — у Купяціцкім Пінскім манастыры. 3 1637 году — настаяцель Камянецкага Ўваскрасенскага манастыра, з 1656 да 1659 году — настаяцель Купяціцкага Пінскага манастыра, з 1660 — настяцель Оўруцкага Ўсьпенскага манастыра. Пасьля разрабаваньня татарамі Оўруцкага манастыра ў 1672 годзе ўзначаліў Канеўскі манастыр. Прыняў пакутніцкую сьмерць ад татараў ў 1678 годзе. Памяць двойчы: 13(26) траўня — перанясеньне мошчаў; 7(20) верасьня — спачын.

Сьвяшчэннамучанікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прападобныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мучанікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мучанікі Антоній, Іаан і Яўстафій (? — 1347). Віленскія мучанікі. Прынялі пакутніцкую сьмерць за Хрыста пры Вялікім князі літоўскім Альгердзе ад язычнікаў. Мошчы знаходзяцца ў Віленскім Сьвята-Духавым манастыры. Часьціца мошчаў захоўваецца ў Менскім Петра-Паўлаўскім саборы. Памяць двойчы: 14(27) красавіка — спачын і 13(26) ліпеня — перанясеньне мошчаў.
  • Мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі (16841690). Нарадзіўся ў вёсцы Зьвяркі на Беласточчыне. Прыняў пакутніцкую сьмерць у Беластоку ад жыда-арандатара. Мошчы захоўваюцца ў Сьвята-Мікалаеўскім саборы гораду Беластока. Памяць 20 красавіка (3 траўня).

Праведныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блажэнныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блажэнная Валянціна Менская (18881966). Нарадзілася ў вёсцы Коскі Менскага павету. Перад Першай сусьветнай вайной выйшла замуж за Ф. В. Сулкоўскага. Муж быў арыштаваны ў 1931 годзе. Аказвала малітвенную і духоўную дапамогу людзям. Памяць 25 студзеня (6 лютага).

Сьвяточныя сьпевы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Сабору беларускіх сьвятых, глас 5[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваў Гасподзь Беларускі край / сьвятымі, што добра дагадзілі Яму:/ сьвяціцелямі, мучанікамі, прападобнымі, праведнымі,/ якія верна Госпаду паслужылі / і ўзнагароду за подзьвіг атрымалі;/да іх жа цяпер і мы ўсклікаем:/за нас маліцеся Госпаду. / каб мы ў веры і справах плод добры прынесьлі.

Кандак сьвята Сабору беларускіх сьвятых, глас 3[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Божыя ўгоднікі Беларускае зямлі / сёньня са спадзяваньнем стаяць перад Прастолам Сьвятой Троіцы / і нябачна за нас моляцца Богу і за край наш, / просячы нам міру і вялікай міласьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]